krupki.by

ru RU be BE en EN


Беларускі чытач абавязаны Валерыю Грышановічу шэрагам цікавых выдавецкіх эксперыментаў

Автор / Земляки / Пятница, 10 марта 2017 16:03 / Просмотров: 8071

Да 70-годдзя з дня нараджэння журналіста і паэта Валерыя ГрышановічаНайперш тым, што ў яго бытнасць дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (з 1987 па 1992 гады) пабачылі свет кнігі многіх маладых аўтараў таго часу. Ім была створана і пачала выдавацца ўнікальная серыя «Скарбы сусветнай літаратуры», у якой – тамы Шэкспіра, Мана, Булгакава, Хэмінгуэя, Шаўчэнкі, Крашэўскага.

Пры ім убачылі свет кнігі твораў Набокава, Платонава, вершаў і прозы Уладзіміра Высоцкага. Грышановіч стаў першавыдаўцом у нашай краіне і былым СССР серыі беларускай класічнай «Спадчыны». А таксама асмеліўся на выданне ў 1990-1991-м трохтомніка Салжаніцына «Архіпелаг Гулаг».

Творчы след

Мы можам смела ганарыцца тым, што наша крупская зямля блаславіла на творчасць такую творчую асобу. Валерый Грышановіч нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Халопенічы 3 сакавіка 1947 года. Падаецца сімвалічным, што менавіта гэтым чыслом адзначаецца Сусветны дзень пісьменніка.

Жыццё гэтага неардынарнага чалавека было вельмі насычаным, вірлівым, поўным натхнення, яркіх спраў і крутых паваротаў. Бывала, што нават нагадвала амерыканскія горкі – ад такіх віражоў у любога можа закружыцца галава! Журналістыка і літаратура. Гэтым ён жыў! І чым бы ні займаўся, рабіў гэта заўзята, поўнасцю аддаючыся справе. Валерый Грышановіч добра валодаў гісторыяй і тагачасным станам літаратуры. Шмат пісьменнікаў ведаў асабіста. Зараз цяжка сказаць, колькі кніг убачыла свет за пяць гадоў, што ён узначальваў выдавецтва, але ўсе яго сучаснікі адзначалі асаблівы ўклад у гэтую важную справу. «Ганарыўся, што выдавецтву ёсць каго публікаваць, што наша гістарычная і ваенная проза стала вядомай ва ўсім свеце», – пісаў пра Грышановіча Эдуард Карніловіч.

Трэба сказаць, што і сам Валерый Мікалаевіч пакінуў свой, адметны, непадобны на іншых след у літаратуры. Аўтар шматлікіх вершаў, некалькіх дзясяткаў эпіка-публіцыстычных, сатырычных, гістарычных паэм. Паўтара дзясяткі з іх ён мусіў змясціць у зборніку «Карані і крона», якая рыхтавалася да выхаду ў літаратурна-мастацкім фондзе «Нёман»…

І тут ёсць цікавая акалічнасць. Памятаю нашу апошнюю сустрэчу, што адбылася крыху больш за дзесяць гадоў таму. Ён прыйшоў да мяне ў кабінет з сіняй папкай у руках. 

– Вось, займаюся выданнем двухтомніка пад назвай «Карані і крона». Сатырычныя і гістарычныя паэмы на рускай і беларускай мовах… – дзяліўся сваімі планамі. Але мне тады падалося, што гучаў яго голас неяк не надта ўпэўнена. Хоць звычайна ён падкрэслена трымаў марку. Нават тады, калі і не ладзілася, і не здаровілася…

Крыху пагаварылі, і ён паклаў тую папку на мой стол:

– Пакіну, можа калі спатрэбіцца…

Апошнім часам мы сустракаліся часцей. Валерый Мікалаевіч прыходзіў у рэдакцыю, тут ён быў сваім чалавекам. Дарэчы, пачынаў працоўную дзейнасць напрыканцы далёкіх 60-х менавіта ў нашай газеце, спачатку літсупрацоўнікам, а пасля ўніверсітэта – адказным сакратаром. А яго на гэтай пасадзе змяніў мой бацька, Мікалай Навахрост, калі Валерыя Грышановіча абралі сакратаром Крупскага райкама камсамола. Можна сказаць, што і скончыў свой працоўны шлях ён тут жа – ужо на пенсіі некалькі разоў замяняў у нас адказнага сакратара падчас яго адпачынку…

Але вернемся да папкі. Па датах, якія былі на дакументах, можна зразумець, што пачалася эпапея з выданнем кнігі ў 1998 годзе, звяртаўся ў міністэрства і выдавецтва і ў 2004-м. Узор тытульнага ліста датуецца 2006-м. На ім надрукавана: «Карані і крона» (Паэтычная хроніка грамадска-культурнага жыцця Беларусі і Расіі пярэдадня XXI стагоддзя). Унізе рукой аўтара напісана «Мінск. «Мастацкая літаратура», 2006 год». 

А ў 2007-м яго не стала. 

Але ж парадокс у тым, што сам Валерый Грышановіч, як мы ўжо адзначылі, пяць гадоў узначальваў выдавецтва. І фармальна нішто не перашкаджала яму друкаваць свае кнігі. Але думаецца, што ў яго быў нейкі ўласны маральны цэнзар – хацелася, каб творчасць ацанілі і падтрымалі іншыя…

На жаль, звестак пра выхад кнігі нідзе знайсці так і не ўдалося. Дарэчы, адзіны яго зборнік – «Стронцый у кроплі расы» – выйшаў у выдавецтве «Юнацтва» ў 1990 годзе…

Мінула больш за 10 год з нашай апошняй сустрэчы. Я гартаю папку і дагэтуль не вельмі разумею, чаму менавіта мне ён яе пакінуў. Мяркую, што гэта было ўсё, ці амаль усё, што пісалася пра яго – копіі крытычных артыкулаў і рэцэнзій, апублікаваных ў СМІ, звароты ў міністэрства і выданне… Праўда, рукапісаў тэкстаў там не было. Толькі анатацыя і змест. Першая апавядала пра тое, што новыя творы паэта прасякнуты бязмежнай любоўю да Бацькаўшчыны, да людзей, кажучы словамі Францыска Скарыны, «посполитых», верай у Будучае».  А змест сведчыў, што ў зборнік меркавалася ўключыць паэмы «Беларусь. Хрыстос. Маланка», «Посах у балоце», «Хатнія чэрці», «Маналог саціра», «Колас і Васілёк» і г.д., а таксама паэму-сказ «Халопенічы» з падзагалоўкам «Там, дзе майго дзяцінства калыска…» Усяго 15 твораў.

Дарэчы, гэта не адзіная нязбыўная мара паэта. У свой час ён падрыхтаваў зборнік «Пад статуяй Часу» і збіраўся яго выдаць у Маскве. Працаваў над хранікальна-даследчай аповесцю «Аб чым звініць меч», прысвечаную аналізу грамадскага жыцця Беларусі напрыканцы 90-х.

Нейкі сумны атрымліваецца аповед. Але ж давайце пагартаем тую сінюю папку з іншым настроем. Бо ў ёй занатавана самае адметнае пра нашага таленавітага земляка.

Там, дзе майго дзяцінства калыска 

Апантаны сваімі Халопенічамі – гаварылі пра яго ў літаратурным асяроддзі. І сапраўды яно было так. Калыску свайго дзяцінства гэты таленавіты і неардынарны чалавек шанаваў да апошняга ўздыху. Вось як узрушана і маляўніча, нават лёгка ўяўляецца зрокава, апісаў ён яе лірычным радком:

 …Там, дзе рачулка вірлівая Пена

Выцякала калісьці

З крынічнага возера Хола,

Дзе жывою стаяла сцяною

Дрымучая пушча,

Глуха бор пракаветны шумеў – 

Вёў няспешную з небам размову…

там, дзе майго дзяцінства калыска, 

над якой карагоды сіняватых зорак

разгараліся ў небе цёмным 

і месяц свяціў залатым сярпом…

У творы, зыходзячы з гісторыі свайго роду, ён звяртаецца да гісторыі сваёй малой Радзімы. Трэба сказаць, гэты ўрывак – адзінае, што ўдалося знайсці з той паэмы. Поўны тэкст шмат гадоў таму друкаваўся ў «ЛІМе», відаць, гэта была толькі адна публікацыя. Але землякі мелі магчымасць пачуць гэты твор. Было гэта ў маі 1998 года на ўрачыстасці з нагоды адкрыцця ў Халопенічах бюста Адама Багдановіча.  

Радзіма, род, сям’я – гэтыя словы не зыходзілі з яго вуснаў, жылі ў сэрцы і ў творах. Згадваецца, што яго даўнія продкі хадзілі на Грунвальд. А прадзед, Іван Ігнатавіч Баркоўскі, быў першым настаўнікам Адама Багдановіча, вядомага вучонага-этнографа, бацькі Максіма Багдановіча, аднаго з пачынальнікаў і класікаў беларускай літаратуры, нашага земляка. Таму натуральна, што і Валерыю быў наканаваны літаратурны шлях. Дарэчы, і псеўданімы ён сабе абраў адпаведныя – Дзедаў і Баркоўскі-Дзедаў.

І пайшоў ён гэтым літаратурным шляхам лёгка, упэўнена, як кажуць, шырокім крокам. З адзнакай скончыў школу ў Крупках. Паступіў на аддзяленне журналістыкі філфака БДУ. Але літаральна пасля першага курса забраў дакументы і паехаў у сталіцу вялікага Саюза. Паспяхова вучыўся на журфаку прэстыжнага Маскоўскага ўніверсітэта імя Ламаносава. Студэнцтва было вельмі плённым, ён з прагай спасцігаў усе навукі. Усё гэта, а таксама востры розум і талент, паспрыяла яго імклівай кар’еры. Працаваў Грышановіч у Крупскай і Клецкай раёнках, першым сакратаром Крупскага райкама камсамола. Паэтычны дэбют адбыўся ў рэспубліканскім друку. У 1968 годзе ў «Сельскай газеце» выйшаў яго верш «Беларусь – мая лепшая песня». Пэўны час працаваў  у Мінскім абкаме камсамола і ЦК ЛКСМ Беларусі. Служыў у арміі – у знакамітай 120-й Рагачоўскай дывізіі ў палітаддзеле.

Хуткі экспрэс

Не памылюся, калі скажу, што самай яркай старонкай яго журналісцкай дзейнасці стала газета «Знамя юности». Спачатку намеснік рэдактара, потым – рэдактар. Сучаснікі згадвалі, што працаваў ён шчыра і натхнёна, добра ведаў газетную работу і не ўяўляў без яе свайго жыцця. Ён імкнуўся, каб газета стала любімай моладдзю, з радасцю адкрываў дарогу ў журналістыцы маладым талентам.

«Валерый Грышановіч быў чалавекам, без якога немагчыма ўявіць і Мінск, і нашу журналістыку тых гадоў, – успамінаў у адной з публікацый Павел Якубовіч. – Гэта ён вывеў сярэднестатыстычную маладзёжку 70-х на такія хуткія рэйкі, што пакацілася яна з хуткасцю экспрэса. …Каб купіць «ЗЮ» ў Мінску, трэба было адстаяць раніцай пэўную чаргу».

І вось на такім уздыме лёс робіць круты віраж. Падпісанае да друку бяскрыўднае (па сённяшніх мерках) інтэрв’ю з адным з рэфарматараў расійскага тэатра Юрыем Любімавым каштавала Грышановічу пасады. Не будзем удавацца ў тагачасныя нюансы, але ў вялікай журналістыцы ён утрымаўся. Працаваў загадчыкам аддзела навін у газеце «Советская Белоруссия», затым інструктарам сектара газет і часопісаў ЦК КПБ. Потым было ўжо згаданае выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Год (з 1999 па 2000) Валерый Мікалаевіч быў галоўным рэдактарам рэдакцыі літаратурна-мастацкіх праграм БТ. Дарэчы, у мяне і зараз захоўваецца яго візітоўка з тае пасады. І тут у яго былі грандыёзныя планы. У адным з інтэрв’ю газеце «Культура» ён сказаў: «Менавіта ў 2000-м годзе, на зломе тысячагоддзяў, я як галоўны рэдактар лічу найважнейшым клопатам усіх нашых супрацоўнікаў… напоўніць нашы перадачы галасамі мінуўшчыны, класікаў, сказаць добрыя словы пра сучаснікаў, пра тых, хто сёння з намі. Каб яшчэ раз узмацніць непарыўную сувязь пакаленняў і часоў».

Нялёгкім стаўся для Грышановіча гэты злом часоў і эпох, перыяд, напоўнены далёка не лепшымі падзеямі, шуканнямі і стратамі... У выніку неяк заблукаў і, напэўна, разгубіўся ў гэтым жыцці.

Але, як бы там ні было, ён яшчэ спадзяваўся ў 2006-м выдаць свае «Карані і крону»…

У 2017 годзе дзве даты, звязаныя з імем Валерыя Грышановіча, – 70-годдзе з дня нараджэння, і 10 гадоў, як яго няма. Але ж ёсць яго вершы – арыгінальныя, па-свойму наватарскія, што набатна гавораць аб вострых праблемах, якія актуальныя і зараз: развязванне ваенных канфліктаў, забруджванне зямлі, тэхнагенныя катастрофы. 

Характэрныя рысы яго творчасці – пошук навізны формаў, гістарызм, сувязь гісторыі і сучаснасці. Усе адзначалі яго ўлюбёную эпічна-публіцыстычную форму і палымяны змест, а імя Валерыя Грышановіча ў паэзіі называлі нечаканым і непрадбачаным. Што і казаць, наш зямляк, вядомы беларускі паэт Васіль Зуёнак вызначыў жанр яго твора «Вока бездані» як рок-паэму. І гэта ў канцы 80-х! Ён пісаў: «Гэта сучасная, а калі быць дакладным, наватарская паэма. Яна нетрадыцыйная і формай, і вобразамі, і пастаноўкай праблем. Уражвае ўжо сам спіс дзеючых асоб. Рэальныя людзі далёкага і недалёкага мінулага, сучаснікі, знаёмыя і сябры паэта. І нават прадстаўнікі біблейска-міфічнага свету… Фармальна паэма не мае строгага сюжэту, вытрыманага ў кананічных рамках. Гэта хутчэй – рок-паэма, спавядальна распавядаючая пра любоў, боль і драматызм нашага часу».

У ёй няма гладкапісу. Духоўны свет паэта – свет тагачаснага чалавека, што зведаў усе супярэчлівасці XX стагоддзя.

Светом жгучей любви я обвит,

а Вселенная  озарена.

Вырос я из зерна

От трагического обмолота

С генетическим кодом войны.

Мои корни она выжигала – 

Ниву отчую на недород обрекала,

И градом металла

Выбивала мой род и народ.

Ды і сама назва зборніка, куды ўвайшла паэма, уражвае. Стагоддзямі паэты бачылі ў кроплі расы – сонца. «Стронцый у кроплі расы» – паслячарнобыльскае бачанне свету.

Валерый Грышановіч – не толькі паэт, ён – публіцыст, аўтар шматлікіх публікацый пра герояў вайны і сучаснікаў, адзін з аўтараў кнігі нарысаў «Дальнія дарогі». Разам з вядомым беларускім журналістам Міхаілам Кацюшэнкам напісаў кінасцэнарый «Хроніка знаходжання на зямлі» пра лётчыка-касманаўта, нашага земляка Уладзіміра Кавалёнка.

Прайшоўшы пэўнае кола, ён усё часцей вяртаўся да калыскі, дзе пачалося яго жыццё, – на Крупшчыну. Тут яго памятаюць. І яшчэ. Перада мной – рукапіс паэта, які знайшла ў сваім архіве наш адказны сакратар Таццяна Талкачова. З тых старонак, што захаваліся, можна здагадацца, што пісаў ён пра сябе асобныя біяграфічныя звесткі да 50-годдзя. Напэўна, рыхтаваўся артыкул. Там некалькі вершаў. У тым ліку і «Худава». Нешта мне падказвае, што ён так і застаўся ў рукапісу. Мяркую, будзе нядрэнна, калі ён убачыць свет з нагоды 70-годдзя паэта… 

Худово

Белым туманом окутана

милая вёсачка Худово на голубом берегу.

От кутерьмы и душевного смога,

От недруга взгляда косого

В Худово я убегу.

Утречком раненько-раненько

В первую избу без стука

Войду. Дядя Сережа Тайников

Словно родного племянника

Встретит медом и пряником,

Выставит гостю с глазуньей сковороду.

Гостеприимство у Тайниковых – в роду.

Нет, не засыпали

Свежесть криничного озера,

Доброту в христианском народе – Бульдозером…

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.