krupki.by

ru RU be BE en EN


Батальёны прасiлi агню

Автор / 70-летие Великой Победы / Среда, 04 марта 2015 16:49 / Просмотров: 1724

Сярод нашых землякоў, якiя прадстаўлялiся да звання Героя Савецкага Саюза, але не атрымалi яго, ёсць i iмя Iльюшонка Пятра Iванавiча, 1920 года нараджэння, ураджэнца вёскi Версанка Халопенiцкага раёна Мiнскай вобласцi.

 

З дакументаў сайта Мiнiстэрства абароны Расiйскай Федэрацыi «Подзвiг народа» i «Мемарыял» нам стала вядома, што семнаццацiгадовым юнаком паступiў наш зямляк у ваеннае вучылiшча, закончыў яго i загадам Народнага камiсарыята Абароны СССР № 00492 ад 1939 года атрымаў вайсковае званне лейтэнанта. У Вялiкай Айчыннай вайне ўдзельнiчаў з першага дня, але загадам Ваеннага Трыбунала 17 Армii № 00164 ад 8 кастрычнiка 1941 года быў асуджаны на 8 гадоў.

У маi 1943 года Iльюшонак П.I. Нерчынскiм гарвыканкамам Чысцiнскай вобласцi зноў прызываецца ў Чырвоную Армiю i трапляе ў якасцi радавога чырвонаармейца ў 117 стралковы полк 23 стралковай дывiзii.

117 стралковы полк пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза, падпалкоўнiка Вiнакурава Ф.У. лiчыўся лепшым у дывiзii: не было за ўсю вайну такога выпадку, каб ён не выканаў загад вышэйшага камандавання i пастаўленую задачу. Летам i восенню 1943 года байцы i камандзiры палка ўдзельнiчалi ў вызваленнi Левабярэжнай Украiны. За 12 дзён дывiзiя прайшла больш за 200 кiламетраў i выйшла да Дняпра насупраць сяла Студзянец. За час гэтых баёў чырвонаармейца Пятра Iльюшонка, былога асуджанага i разжалаванага афiцэра, прымаюць у члены партыi камунiстаў i двойчы ўзнагароджваюць медалём «За мужнасць» – самай ганаровай узнагародай для радавога салдата.

Так, 14 жнiўня 1943 года «пры выбыццi са строю камандзiра роты баец Iльюшонак П.I. узяў на сябе камандаванне ротай, дасягнуў новага рубяжа i замацаваўся на iм, чым дапамог батальёну ўзяць вышыню 209.9», – гаворыцца ва ўзнагародным аркушы. Было гэта ў раёне вёскi Баромля Сумскай вобласцi. Менавiта за гэтыя баi атрымаў медаль «За мужнасць» i будучы вядомы рускi пiсьменнiк Юрый Уладзiмiравiч Бондараў, аўтар шырокавядомых раманаў «Горячий снег» i «Батальоны просят огня».

25 верасня 1943 года 117 стралковы полк першым падышоў да Дняпра. Па ўсiх падраздзяленнях Чырвонай Армii ў гэты дзень зачыталi загад Стаўкi Галоўнага камандавання, у якiм адзначалася, што тыя, хто першымi фарсiруе буйныя рэкi, у тым лiку i Днепр, будуць прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза.

У лiку першых, хто фарсiраваў Днепр, быў i наш зямляк. Пачалiся жорсткiя баi за ўтрыманне плацдарма. Было гэта каля вёскi Студзянец Канеўскага раёна Чаркаскай вобласцi. Гiтлераўцы iмкнулiся скiнуць перадавыя часцi Чырвонай Армii з захопленага плацдарма. Жорсткiя баi працягвалiся цэлы тыдзень – да 2 кастрычнiка. Усе контратакi пяхоты i танкаў працiўнiка былi адбiты вельмi дарагой цаной. З палка засталiся только 17 чалавек. Пётр Iльюшонак побач з камандзiрам палка, падпалкоўнiкам Вiнакуравым жывым, хоць i цяжка параненым, дачакаўся прыходу падмацавання.

Ва ўзнагародным аркушы камандзiр палка пiсаў:

«У баях за фарсiраванне ракi Днепр i расшырэнне плацдарма на правабярэжжы выключную мужнасць паказаў радавы Iльюшонак. Камандуючы ўзводам, а затым ротай камунiст Iльюшонак мужна вёў сваiх байцоў на ворага, якi колькасна значна пераўзыходзiў. 

Ён асабiстым прыкладам натхняў воiнаў на подзвiгi, прарваўшыся наперад больш чым на кiламетр. 29 верасня 1943 года рота таварыша Iльюшонка знiшчыла i захапiла выгадны рубеж. У баi тав. Iльюшонак быў цяжка паранены.

Дастойны прысваення звання Героя Савецкага Саюза.

21 кастрычнiка 1943 года.                Падпалкоўнiк Вiнакураў»

З камандзірам палка пагадзiўся новы камдзiў, палкоўнiк Шчарбакоў (генерал-маёр Каралёў А.I. загiнуў на плацдарме) i камандзiр 51 стралковага корпуса, генерал-маёр Чувакоў М.Я., а таксама камандуючы 60-й Армii, генерал-лейтэнант Чарняхоўскi. Але загадам ад 17.01.1944 года чырвонаармеец Iльюшонак Пётр Iванавiч быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. 

За 40 гадоў пошукавай работы мне шмат прыходзiлася размаўляць з ветэранамi вайны наконт узнагарод. I амаль усе яны мяне запэўнiвалi, што зверху вайсковаму падраздзяленню спускаўся лiмiт на колькасць ордэнаў, медалёў i iх вiды. За iх салдатам плацiлi хоць невялiкiя, але грошы, за якiя можна было набыць нейкi харч i выслаць яго (або грошы) дадому. У дзяржавы «залатога запасу» было вельмi мала: вайна забiрала кожную капейку. Прыходзiлася эканомiць i на ўзнагародах. Але, тым не менш, нягледзячы на цяжкасцi, каля 2700 салдатам i афiцэрам за фарсiраванне Дняпра было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, у тым лiку i нашаму земляку Казлоўскаму М.Я.

Iльюшонку Пятру Iванавiчу тут не пашанцавала, як i iншым шматлiкiм героям. Але гэта не значыць, што пра iх iмёны можна забыцца. На маю думку, iх партрэты павiнны вiсець у раённым музеi побач з тымi, хто атрымаў гэтае ганаровае званне. 

Пра далейшы лёс нашага земляка мне нiчога невядома. Вельмi хацелася б, каб музейныя работнiкi i педагагiчныя калектывы халопенiцкага рэгiёна паспрабавалi ўзнавiць яго поўную баявую i мiрную бiяграфiю.

Міхаіл БАРАВУЛЯ, в. Старая Слабада.

Автор

admin

admin

Актуально

19 ноября «прямую линию» проведет первый заместитель начальника Крупского РОЧС

19 ноября с 9.00 до 12.00 «прямую линию» проведет первый заместитель начальника Крупского РОЧС капитан внутренней службы Крупец Максим Викторович. Телефон 8 (01796) 4-00-24.

15 ноября прием граждан проведет начальник управления по Минской области главного управления собственной без­опасности МВД

В пятницу, 15 ноября, с 10.00 до 12.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8, каб. 21, будет осуществлять личный прием граждан и представителей юридических лиц по вопросам, входящим в компетенцию, начальник управления по Минской области главного управления собственной без­опасности Министерства внутренних дел Респуб­лики Беларусь полковник милиции ГРИНЕВИЧ Максим Анатольевич.

9 ноября "прямую линию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 9 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ШАБЛОВСКАЯ Ирина Александ­ровна. Телефон 2-77-47.

11 ноября в Сенно член Постоянной комиссии Совета Республики по образованию, науке, культуре и социальному развитию проведет прием граждан

11 ноября в Витебской области состоится единый день приема граждан членами Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва: член Постоянной комиссии Совета Республики по образованию, науке, культуре и социальному развитию, председатель комитета по труду, занятости и социальной защите Минского областного исполнительного комитета Красовская Тамара Петровна проведет прием с 11.00 в Сенненском райисполкоме (г.Сенно, ул.К. Маркса, д.2).

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.