Прыгожа аформленая відэапрэзентацыя падвор’я Валянціны Іванаўны была прадстаўлена на абласны конкурс «Лепшае ветэранскае падвор’е». І вось на Крупшчыну прыйшла радасная навіна: сярод 9-ці прызёраў у намінацыях вызначана і падвор’е крупчанкі.
– Падвядзенне вынікаў абласнога конкурсу праходзіла на базе філіяла «Палац культуры ветэранаў», і мы былі запрошаны разам з Валянцінай Кажаноўскай, – расказаў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Кушнер. – Адразу заўважу, што кожнае падвор’е ўдзельнікаў конкурсу дастойна захаплення і павагі. Мы разумеем, што пастаянная праца нашых ветэранаў упрыгожвае не толькі сваё жыццё, але і садзейнічае навядзенню парадку на зямлі, з’яўляецца прыкладам для сваіх суседзяў. І было вельмі прыемна, што ў намінацыі «Агульны выгляд падвор’я» адзначана Валянціна Іванаўна, якой былі адрасаваны цёплыя словы віншаванняў, Дыплом прызёра і падарунак. І дадому яна вярталася з цудоўным настроем. Так трымаць!