На вышэйуказаную дату ў цэлым па раёне з задання 14 315 гектараў скошана 10 724 гектары траў першага ўкосу, што складае 74,9% да запланаванага. 2 508 га траў скошана ў ААТ «Кляновічы», 1 547 – у ААТ «Старасельскае», 1 514 – у ААТ «Халопенічы», 1 482 га – у ААТ «Крупскі райаграсэрвіс».
Найбольшая колькасць сена назапашана ў ААТ «Старасельскае» – 911 тон, у ААТ «Крупскі райаграсэрвіс» – амаль 847 тон, у ААТ «МайскаеАгра» – 556 тон, у дзяржаўным прадпрыемстве «Ухвала» – 490 тон. У палімерную ўпакоўку гэты каштоўны корм запраўляюць корманарыхтоўшчыкі ААТ «Старасельскае» (482 тоны), ААТ «МайскаеАгра» (386 тон), сельгасфіліяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» (240 тон) і ААТ «Халопенічы» (26 тон).
З задання 110 тысяч тон сенажу сямі гаспадаркамі раёна нарыхтавана 35 106 тон. 7 993 тоны закладзена яго ў сянажныя траншэі ў ААТ «Кляновічы», 6 170 тон – у ААТ «МайскаеАгра», амаль 5 663 тоны – у ААТ «Крупскі райаграсэрвіс», 4 795 тон – у ААТ «Халопенічы», 4 427 тон – у сельгасфіліяле «Шчаўры» і 4 356 тон – у ААТ «Старасельскае». Пяць гаспадарак, акрамя сельгасфіліяла «Шчаўры» і ААТ «Кляновічы», запраўляюць сянаж у палімерную ўпакоўку. Такім метадам 757 тон яго нарыхтавана ў ААТ «Старасельскае», 586 – у «Халопенічы», 452 тоны – у ААТ «Крупскі райаграсэрвіс», 379 – у ААТ «МайскаеАгра», 340 – у ДП «Ухвала».
У разліку на ўмоўную галаву жывёлы ў раёне нарыхтавана па 6,90 цэнтнераў кармавых адзінак – на 1,64 цэнтнера больш, чым было ў мінулым годзе. 13,38 цн к.адз. на 532 галавы буйной рагатай жывёлы нарыхтавана ў ДП «Ухвала», 13,27 – на 1503 галавы ў ААТ «МайскаеАгра», 10,41 – на 1913 галоў у ААТ «Крупскі райаграсэрвіс», 8,71 цн к.адз. на 1902 галавы ў ААТ «Старасельскае».