krupki.by

ru RU be BE en EN

Шматгадовыя травы ў ААТ “МайскаеАгра” скошаны на плошчы 1527 гектараў



Шматгадовыя травы ў ААТ “МайскаеАгра” скошаны на плошчы 1527 гектараў

Автор / Экономика / Пятница, 19 июня 2015 08:31 / Просмотров: 2234

Шматгадовыя травы ў ААТ “МайскаеАгра” скошаны ўжо на плошчы 1527 гектараў, што складае 77% да задання. Засталося скасіць усяго 448 гектараў. І па тым, як тут шчыруюць корманарыхтоўшчыкі, можна меркаваць, што да заканчэння ўборкі траў першага ўкосу засталіся лічаныя дні.

На дзень наведвання намі гэтай гаспадаркі выконваючы абавязкі дырэктара Генадзь Ладоўскі расказаў, што стараюцца працаваць шчыра і самааддана літаральна ўсе. 

– У нас нарыхтавана 596 тон сена, з іх 386 тон у палімернай упакоўцы. У сянажныя траншэі закладзена звыш сямі тысяч тон сенажу. У палімернай упакоўцы яго назапашана 379 тон, – працягваў Генадзь Вячаслававіч. – Пры закладцы сенажу перавагу аддаём якасці. Пры праверцы будучага корму спецыялісты даюць станоўчую адзнаку. Усе корманарыхтоўшчыкі ведаюць, каб травяныя кармы атрымаліся пажыўнымі, іх трэба нарыхтоўваць у аптымальна-сціслыя тэрміны і па вегетацыі раслін, і па закладцы ў траншэі. Крыху ўпусціш – згубіш і якасць, і аб’ёмы.

Валерый МАЗНЁЎ.– На сённяшні дзень ужо закладзены  тры сянажныя траншэі ля малочнатаварнага комплексу ў Худаўцах, адна – у Майску, па дзве траншэі – у Ротані і Ігрушцы, – уступіла ў размову брыгадзір паляводчай брыгады “Ротань” Жанна Ксяндзова, якая кантралявала закладку сянажнай масы ля МТК “Худаўцы”. – Перад касавіцай была праведзена нарада, на якой яшчэ раз растлумачылі корманарыхтоўшчыкам, якімі павіны быць вышыня зрэзу траў, здрабненне, рэгуліроўка машын, як павінны правяльвацца маса і рыхтавацца траншэі. І цяпер нарыхтоўка кармоў знаходзіцца на строгім кантролі, бо ад яе будзе залежаць вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі.

Да месца адзначыць, што ў дадзеным акцыянерным таварыстве ўжо нарыхтавана на ўмоўную галаву жывёлы па 14,99 цн кармавых адзінак, што з’яўляецца самым лепшым паказчыкам у параўнанні з іншымі гаспадаркамі. Летась на гэты час гэта лічба раўнялася толькі 5,61 цн к.адз. На ўкос у “МайскаеАгра” мабілізаваы ўсе сілы: задзейнічана тэхніка, на палях і сянажных траншэях пастаянна дзяжураць спецыялісты. “Самае галоўнае – убраць травы ў аптымальнай фазе, з максімальным утрыманнем у іх пратэіну, самым высокім выхадам сухога рэчыва, – тлумачыў Генадзь Ладоўскі. – І задача – не дапускаць страт пажыўных рэчываў – выконваецца”.

Аляксандр ШЭДКА.У гэтым мы пераканаліся, пагутарыўшы з механізатарамі, якія былі заняты на корманарыхтоўцы. Сяргей Гара зазначыў, што напярэдадні, каб прыступіць да работы з самай раніцы, рамантаваў сваю тэхніку да дзвюх гадзін ночы. Заўсёды перавыконвае даведзеныя заданні Аляксандр Шэдка, які заняты адвозкай сянажнай масы. Амаль усе закладзеныя ў гаспадарцы сянажныя  траншэі ўтрамбаваў трактарам “Амкадор-352” Валерый Мазнёў. Зладжана працуюць і многія іншыя корманарыхтоўшчыкі ААТ “МайскаеАгра”. Яны помняць распаўсюджанае меркаванне нямецкіх фермераў, якія лічаць, што “чысты корм важней, чым чыстае поле”.

Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.