krupki.by

ru RU be BE en EN

Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь



Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь

Автор / Экономика / Воскресенье, 23 августа 2015 07:27 / Просмотров: 1741

Статыстыка, якая знаходзіць прымяненне ў кожнай галіне, заўсёды сучасная, актуальная і дакладная. 23 жніўня бягучага года спаўняецца 95 гадоў з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь. І вось ужо 15 гадоў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта краіны гэты дзень адзначаецца як прафесійнае свята работнікаў статыстыкі рэспублікі. Напярэдадні юбілейнай даты наш карэспандэнт сустрэўся з намеснікам начальніка аддзела статыстыкі Крупскага раёна Людмілай БАРАУЛЯ і папрасіў расказаць яе аб сферы дзейнасці аддзела, асноўных карыстальніках статыстычнай інфармацыі, аб калектыве і ветэранах працы.

– Органам дзяржстатыстыкі – 95 гадоў. За гэтымі лічбамі – мінулае, сённяшняе і будучае нашай рэспублікі, лёсы людзей. Бо менавіта статыстыка дакладна ведае, колькі прадукцыі, выпушчанай прадпрыемствамі, пайшло на экспарт, на ўнутраны рынак і колькі чакае сваёй чаргі на складах. Статыстыка мае дакладнае ўяўленне аб дасягненнях кожнай галіны народнай гаспадаркі і ў цэлым аб дабрабыце краіны. Велізарны попыт на дадзеныя статыстыкі і ў інтэрнэце. Сумнай яе называюць толькі недасведчаныя людзі.

Для забеспячэння органаў дзяржаўнага кіравання і грамадскасці вобласці аб’ектыўнай і актуальнай інфармацыяй супрацоўнікамі галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці штогод рыхтуецца каля 4,5 тысяч бюлетэняў і 700 экспрэс-інфармацый аб эканамічнай і дэмаграфічнай сітуацыі на Міншчыне, а таксама аб працоўных рэсурсах, занятасці і ўзроўні жыцця насельніцтва. Упэўнена, што ўважлівыя чытачы раённай газеты заўважаюць на яе старонках прэс-рэлізы галоўнага статыстычнага ўпраўлення, якія датычаць Крупскага раёна.

Што ўваходзіць у сферу нашай дзейнасці? У першую чаргу, гэта збор статыстычнай справаздачнасці ад рэспандэнтаў – розных арганізацый, устаноў горада і раёна, індывідуальных прадпрымальнікаў. Наогул, нам пастаянна даводзіцца мець справу з вялікай масай інфармацыі: збіраць дадзеныя, сістэматызаваць і ўпарадкоўваць іх, даваць колькасную ацэнку з’явам, адсочваюць тэндэнцыі. У цэлым, дзяржаўная статыстыка сёння – гэта добра адладжаная сістэма збору, апрацоўкі і перадачы статыстычнай інфармацыі на базе сучасных камп’ютарных тэхналогій. Дзяржаўная праграма стварэння адзінай інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнай статыстыкі дазволіла стварыць новую сучасную платформу па аўтаматызацыі ўсіх працэсаў статыстычнай вытворчасці – ад тэхналогіі збору інфармацыі ў электронным фармаце да стварэння базы гатовых дакументаў, якія ўтрымліваюць табліцы, графікі, аналітычныя і метадычныя матэрыялы. І больш 90% рэспандэнтаў нашага раёна аддалі перавагу менавіта такому віду прадстаўлення інфармацыі ў орган статыстыкі. 

Асноўныя прынцыпы нашай работы – гэта даставернасць, аб’ектыўнасць і аператыўнасць статыстычнай інфармацыі. Яна павінна адлюстроўваць рэальную сітуацыю ў эканоміцы і сацыяльнай сферы. І не сакрэт, што аб’ектыўнасць і якасць статыстычнай інфармацыі ў першую чаргу залежыць ад даставернасці справаздачных дадзеных, прадстаўляемых органам дзяржстатыстыкі прадпрыемствамі і арганізацыямі, а іх у нас, разам са структурнымі падраздзяленнямі, больш 300. Таму пытанні якасці і праўдзівасці паступаючай справаздачнасці і знаходзяцца пад самай пільнай увагай. 

У нас невялікі, але дружны і зладжаны калектыў: мой непасрэдны начальнік Алена Карэцкая, галоўны эканаміст Ганна Федаровіч, спецыялісты па правядзенні абследаванняў Святлана Невядомская і Ірына Карань. Зазначу, што ў нашай прафесіі, якая патрабуе ўседлівасці, вытрымкі і самавалодання, выпадковых людзей няма. Шчырыя словы прызнанасці хочацца адрасаваць нашым шаноўным ветэранам працы – Марыі Пятроўне Карнілавай, Кацярыне Уладзіміраўне Ляхновіч, Ніне Іванаўне Бундзель, Надзеі Аляксандраўне Сасуноўскай, Кацярыне Аляксееўне Грыгаровіч, Аліне Леанідаўне Толкач, Алене Фёдараўне Ерахавец, Веры Іванаўне Барадач і Наталлі Мікалаеўне Арэхавай. Мы заўсёды рады бачыць іх у аддзеле, чуць парады, словы падтрымкі. Напярэдадні прафесійнага свята жадаю ўсім супрацоўнікам аддзела статыстыкі, а таксама ветэранам здароўя, бадзёрасці і аптымізму. Вялікі дзякуй за адданасць справе, за штодзённую карпатлівую працу. Радасці ўсім, поспехаў і ўдачы!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 июня председатель суда Крупского района проведет выездной прием граждан

2 июня председатель суда Крупского района Олег Викторович Логачёв в помещении ОАО «Крупский райагросервис» (Минская область г. Крупки, ул. Московская, 36/1) с 14.00 до 15.00 проведет выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Предварительная запись возможна по телефону +3751796 4-00-00.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.