krupki.by

ru RU be BE en EN

У гэтыя дні Крупскі льнозавод заканчвае ўборку льну



У гэтыя дні Крупскі льнозавод заканчвае ўборку льну

Автор / Экономика / Среда, 23 сентября 2015 07:17 / Просмотров: 2451

Дырэктар Крупскага льнозавода: лён трэба сеяць у цёплую, але яшчэ вільготную глебХарактар гэтай культуры дырэктар Крупскага льнозавода Васіль Хоміч ведае дасканала. Ён зазначыў: лён трэба сеяць у цёплую, але яшчэ вільготную глебу. «І нашы мехатрадаўцы, як толькі дазволіла надвор’е, дружна выйшлі ў поле, – працягваў Васіль Уладзіміравіч. – І хаця пасяўная праходзіла складана – то снег ішоў, то дождж, то з’яўляліся замаразкі, а лён гэтага не любіць, механізатары выкарыстоўвалі кожную спрыяльную хвіліну і ўклаліся ў вызначаныя тэрміны. Шмат увагі ўдзялялі тэхналогіям вырошчвання льну. І пасевы далі дружныя ўсходы, а потым... потым пачалася засуха...»

Наша размова вялася на льняным участку каля вёскі Каменка, дзе больш дзясятка адзінак тэхнікі вялі ўзбіванне і паварочванне льнотрасты, яе ўздым, закручванне ў рулоны, пагрузку на машыны і адвозку ў шохі прадпрыемства. Назіраць за ўсімі гэтымі працэсамі было цікава, а каментарыі нам давалі і дырэктар ільнозавода Васіль Хоміч, і галоўны аграном Закір Умераў:

Валерый БАЗЮК– Гэта наша самае вялікае поле, яно займае плошчу 175 гектараў. Наогул жа, толькі нашымі механізатарамі лён быў пасеяны на 800 гектарах, але, на вялікі жаль, з-за недахопу вільгаці 115 з іх загінулі. Засталося 685 гектараў. Па 50 гектараў яго пасеялі сёлета адкрытыя акцыянерныя таварыствы «МайскаеАгра» і «Старасельскае». Усяго ў раёне 785 гектараў. На палетку, дзе мы знаходзімся зараз, былі пасеяны гатункі «сюзанна», «заказ», «гранд» і «васілёк» матачнай эліты і суперэліты. Планавалі атрымаць не толькі сыравіну, але і сваё насенне. З абмалочаных 300 га намалочана больш 85 тон насення. Улічваючы такую сітуацыю, мы ўжо закупілі ў Інстытуце льну насенне матачнай эліты. Да пачатку цвіцення лён быў у добрым стане. Калі ж з сярэдзіны чэрвеня спякота пачала зашкальваць за 30 градусаў, гэта прывяло да зніжэння якасці і даўжыні сцяблоў ільну. 2 300 тон ільнотрасты мы плануем нарыхтаваць сваімі сіламі і дзесьці 300 тон з дзвюх ільнасеючых гаспадарак. Але нягледзячы на гэтыя цяжкасці, ільнотрасты з улікам рэшткаў мінулага года хопіць і да нарыхтоўкі ўраджаю 2016 года.

Васіль ВІННІК

Сапраўды, сёлетняе лета аказалася занадта спякотным для льну, таму чакаемы рэзультат не атрыманы. Ільнотраста павінна была добра вылежацца, а для гэтага патрэбны былі жнівеньскія росы. «Палову ліпеня і жнівень лён ляжаў, і мы з ім нічога не рабілі: ападкаў, расы, туманаў, вільгаці не было. Вядомая ісціна: без дажджоў чакаць добрай якасці льнотрасты не варта. Таму і якасць яе крыху ніжэй, чым летась», – канстатаваў Закір Аліевіч.

І ўсё ж, як бы там не было, а дружны і зладжаны механізаваны атрад па вырошчванні льну праводзіць усе аперацыі па ўборцы якасна і ў тэрмін. Кожны працаўнік, можна сказаць, на сваім месцы. На прасаванні льну прыклад паказваюць Віктар Шалак, Вячаслаў Найдзёнаў, Васіль Віннік, Сяргей Сапожнікаў. Старанна працуюць вадзіцелі, занятыя адвозкай ільнотрасты, – Валерый Падлесны, Генадзь Гудым. У другі раз, а на асобных палях нават і ў трэці, паварочваюць трасту Сяргей Дарафееў, Сяргей Сачыўка, Павел Сыцько, Уладзімір Харкавец і іншыя.

Віктар ШАЛАКАсобна трэба сказаць аб умовах спаборніцтва, разгорнутага ў калектыве Крупскага льнозавода. Заўважым, што адміністрацыя і прафсаюзны камітэт на кожны від работ распрацавалі ўмовы спаборніцтва як сярод рабочых прадпрыемства, так і сярод механізатараў. У іх прадугледжаны маральныя і матэрыяльныя заахвочванні. Вынікі выканання даведзеных заданняў па кожнаму ўдзельніку ўборачных работ і іх відах падводзяцца штодзённа і змяшчаюцца на спецыяльным стэндзе. На тэрыторыі прадпрыемства ў гонар лепшых узнімаецца Флаг працоўнай славы.

– Перадавікі прэміруюцца пры выкананні ўмоў спаборніцтва і работ з добрай і выдатнай якасцю, – гаварыў галоўны аграном. – Пры гэтым  улічваюцца і розныя акалічнасці. Напрыклад, калі ў механізатара, які заняў прызавое месца, назіраліся выпадкі парушэння працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, прэмія яму не выплочваецца і на іншых не пераразмяркоўваецца. Але да месца сказаць, што такія справядлівыя ўмовы саперніцтва задавальняюць усіх. І ў заключэнне адзначу, што сёння ў нас адна задача  – даказаць, што поспехі папярэдніх гадоў былі не выпадковымі. Ужо вызначаны ўчасткі, на якіх у наступным годзе будзе вырошчвацца лён. Асеннюю іх падрыхтоўку вядзем самі. Таму рэзультат будзе залежыць толькі ад нас.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 июня председатель суда Крупского района проведет выездной прием граждан

2 июня председатель суда Крупского района Олег Викторович Логачёв в помещении ОАО «Крупский райагросервис» (Минская область г. Крупки, ул. Московская, 36/1) с 14.00 до 15.00 проведет выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Предварительная запись возможна по телефону +3751796 4-00-00.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.