krupki.by

ru RU be BE en EN

На малочнатаварных комплексах і фермах раёна прайшоў Дзень жывёлавода



На малочнатаварных комплексах і фермах раёна прайшоў Дзень жывёлавода

Автор / Экономика / Пятница, 02 октября 2015 17:07 / Просмотров: 1909

Падарунак калектыву МТФ прымае Рыгор КРЫГІНПрактычна на ўсіх малочнатаварных комплексах і фермах раёна прайшоў Дзень жывёлавода. Карэспандэнты раённай газеты пры падвядзенні вынікаў работы жывёлаводаў за студзень-жнівень прысутнічалі на малочнатаварнай ферме «Вялікая Слабада» ААТ «Крупскі райаграсервіс».

У «чырвоным кутку» сабраліся аператары машыннага даення кароў, пастухі, даглядчыкі. Ва ўступным слове старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга Ермаловіч адзначыла стараннасць працаўнікоў, адказнасць кожнага да даручанага ўчастка работы, іх настойлівасць у дасягненні намечанага на бягучы год.

– У сельскай гаспадарцы я не навічок, – гаварыла Вольга Аляксандраўна. – Добра ведаю нялёгкую працу жывёлавода, таму і хачу прыўнесці свята ў ваша жыццё. Сёння падарункі атрымае той, хто выканаў і перавыканаў сваё асабістае заданне, і па выніках васьмі месяцаў займае першынство ў спаборніцтве. Усім вядома: будзе старанне – будзе і поспех.

На малочнатаварнай ферме «Вялікая Слабада» працуе калектыў з 17-ці чалавек, які ўжо амаль дзесяць гадоў узначальвае Рыгор Крыгін. Ферма змешаная, тут утрымліваецца дойны статак (199 кароў) і маладняк буйной рагатай жывёлы (334 галавы). 

– Валавы надой малака за 8 месяцаў бягучага года па дадзенай ферме склаў 667 тон малака, або 105% да ўзроўню мінулага года, – зазначыла намеснік галоўнага бухгалтара гаспадаркі Вольга Карасціна, выступаючы перад жывёлаводамі. – За гэты час дзяржаве прададзена 613 тон малака, таварнасць якога склала 94,9%, тлустасць – 3,48%. Надой на фуражную карову склаў 3 352 кг, што на 197 кг больш узроўню папярэдняга года. Пры падвядзенні вынікаў васьмі месяцаў МТФ «Вялікая Слабада» аказалася лепшай па надоях малака ў ААТ «Крупскі райаграсервіс». Заданне па валавому надою малака і па надою ад каровы тут выканана на 116%.

Далей называліся прозвішчы лідараў спаборніцтва. Гэта – Таццяна Якушава, якая на дадзенай ферме працуе больш пяці гадоў і зарэкамендавала сябе толькі са станоўчага боку. Аператар машыннага даення абслугоўвае 50 галоў дойнага статка і ад кожнай каровы пры заданні 2 998 кг надаіла за восем месяцаў 3 768 кг малака. Валавы надой па яе групе за гэты час склаў 186 тон. Заданне перавыканана на 126%.

Другое месца сярод аператараў машыннага даення ў Людмілы Шалагінай, працоўны стаж якой на ферме «Вялікая Слабада» восем з паловай гадоў і якая абслугоўвае 52 галавы дойнага статка. Валавы надой па яе групе – 171 тона малака, надой на карову – 3 286 кг пры заданні 2 833 кг. Перавыкананне задання склала 116%.

Лепшыя даяркі Таццяна ЯКУШАВА і Людміла ШАЛАГІНА

У прысутнасці ўсяго калектыву старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК уручыла Таццяне Якушавай і Людміле Шалагінай каштоўныя падарункі. Чайны сервіз, прызначаны для ўсіх, атрымаў загадчык фермы Рыгор Крыгін. Пры размове Рыгор Міхайлавіч назваў прозвішча яшчэ адной даяркі – Веранікі Акуліч, якая ад кожнай каровы сваёй групы надаіла па 3 тысячы кілаграмаў малака і займае трэцяе месца. Наогул жа, сутачны надой па ферме – 14 кг на карову.

Як адзначалася вышэй, пагалоўе маладняку буйной рагатай жывёлы на пачатак верасня на дадзенай ферме складае 334 галавы. Валавая прывага з пачатку года дасягнула 36,5 тон, што на 3,1 тону вышэй аналагічнага ўзроўню мінулага года (за студзень-жнівень 2014 года валавая прывага складала 33,4 тоны). На 95 грамаў вышэй мінулагодняй і сярэднясутачная прывага, за гэты перыяд яна склала 571 грам.

– Наша ферма па ўсіх паказчыках аказалася лепшай нават сярод малочнатаварных комплексаў «Плавучае» і «Маслёнка», – сказаў напрыканцы Рыгор Крыгін. – Усе мае работнікі вельмі дружныя, стаяць адзін за аднаго. Сакрэт поспеху просты – якасныя кармы, захаванне тэхналогіі кармлення і шчырая праца. Да заканчэння года засталося ўжо не так і многа часу. І мы імкнемся надаіць больш малака, дабіцца большых прываг.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 июня председатель суда Крупского района проведет выездной прием граждан

2 июня председатель суда Крупского района Олег Викторович Логачёв в помещении ОАО «Крупский райагросервис» (Минская область г. Крупки, ул. Московская, 36/1) с 14.00 до 15.00 проведет выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Предварительная запись возможна по телефону +3751796 4-00-00.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.