krupki.by

ru RU be BE en EN

Сёння паштавікі раёна адзначаюць сваё прафесійнае свята і 20-гадовы юбілей Белпошты



Сёння паштавікі раёна адзначаюць сваё прафесійнае свята і 20-гадовы юбілей Белпошты

Автор / Экономика / Пятница, 09 октября 2015 14:17 / Просмотров: 1816

Сёння паштавікі раёна адзначаюць сваё прафесійнае свята і 20-гадовы юбілей БелпоштыУ гэтыя кастрычніцкія дні паштавікі адзначаюць сваё прафесійнае свята – Сусветны дзень пошты і 20-гадовы юбілей рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта». Менавіта столькі гадоў таму ў Беларусі з’явіўся нацыянальны аператар паштовай сувязі.

Прайшоўшыя гады для беларускай пошты аказаліся наколькі складанымі, настолькі і важнымі. Сёння РУП «Белпошта» цвёрда стаіць на нагах, займаючы стабільныя пазіцыі і ўтрымліваючы лідэрства на рынку паслуг паштовай сувязі. Гісторыя прадпрыемства ўнікальная – захоўваючы традыцыі, яно адпавядае самым сучасным патрабаванням. Менавіта аб гэтым наша сённяшняя размова з начальнікам Крупскага ўчастка паштовай сувязі Барысаўскага раённага вузла паштовай сувязі Людмілай ПАЦЭЕВАЙ:

– З нагоды святкавання Сусветнага дня пошты можна азірнуцца назад на багатую гісторыю пераўтварэнняў у пошце, якая заўсёды была ў стане знайсці сваё месца на сусветным рынку. Пошта можа ганарыцца тым, што яна з’яўляецца старэйшым сродкам сувязі, які па-ранейшаму адыгрывае ключавую ролю ў адпраўцы інфармацыі і тавараў. У Пасланні Генеральнага дырэктара Сусветнага паштовага саюза да прафесійнага свята адзначаецца, што будучае пошты закладваецца сёння, і каб стварыць моцную пошту будучага, трэба сканцэнтравацца на інавацыях, інтэграцыі і ўсеагульнай узаемасувязі нашай дзейнасці. Гэта адзіны спосаб для пошты дабіцца поспеху і захаваць сваё месца на сусветным рынку, з пастаяннай, даступнай і значнай прысутнасцю.

– А што можна сказаць аб 20-гадовай дзейнасці прадпрыемства?

– Гісторыя РУП «Белпошта» – гэта гісторыя пастаяннага развіцця. Жаданне заўсёды дабівацца поспеху даўно пераўтварылася для з’яднанага і дружнага шматтысячнага калектыву ў частку карпаратыўнай культуры. І сёння ўсе мы можам ганарыцца зробленым, становішчам беларускай пошты нават у міжнародным маштабе. Як вядома, заслужыць прызнанне і давер можна толькі высокім прафесіяналізмам і добрасумленнай працай. Аказваючы высакаякасныя паслугі, мы па-ранейшаму выконваем важную сацыяльную місію. А вось паспяховыя вынікі 20-гадовай дзейнасці ў многім сталі магчымы дзякуючы даверу кліентаў і адказнай рабоце кожнага супрацоўніка. Як вядома, імідж любога прадпрыемства фарміруюць кадры, паштальёны і аператары аддзяленняў сувязі, якія штодзень кантактуюць з кліентамі. Менавіта ад іх граматнасці і прафесіяналізму залежаць узровень абслугоўвання, якасць аказваемых паслуг, а ў канчатковым выніку – задаволенасць кліента.

– Думаю, што вось тут вы і назавеце прозвішчы тых, хто праяўляе творчы падыход да працы, па-сапраўднаму любіць сваю прафесію, з’яўляецца прыкладам для іншых.

– Адразу скажу, што ў нашай прафесіі не бывае выпадковых людзей, тут працуюць толькі тыя, хто знаходзіць сваё прызванне. Хочацца адзначыць літаральна ўсе 20 калектываў аддзяленняў сувязі, і ў іх ліку начальніка аддзялення сувязі Ухвала – Людмілу Дудко, Бобр – Святлану Леановіч, Замкі – Ларысу Ляшкову, Узнацк – Любоў Крэнцік, Крупкі-2 – Вольгу Герасімаву, Ігрушка – Надзею Давыдаву, Стараселле – Алену Бабашка, Хацюхова – Тамару Скумс, Дакудава – Валянціну Моніч. На самых цяжкіх участках перасоўных аддзяленняў паштовай сувязі слаўна працуюць Анжэла Фастовіч, Таццяна Лукашэнка і Таццяна Петрыкава. Неад’емнай часткай іх з’яўляюцца вадзіцелі – Аляксандр Кухлеўскі, Міхаіл Грыдзюшка і Пётр Аўхімовіч.

Найбольшая ўдзельная вага прынятых адпраўленняў прыходзіцца, як вядома, на гарадское аддзяленне сувязі Крупкі-1. І заслуга ў тым, што тут усё робіцца аператыўна і якасна, нашых аператараў – Святланы Шапловай, Наталлі Пратасевіч, Наталлі Ціханавай, Ганны Апацкай, Таццяны Святловай, начальніка Кацярыны Кірык і яго намесніка Наталлі Смычак. 

– Усе мы ведаем, што абавязковыя ўмовы стабільнай работы сёння – гэта сучасная тэхнічная база, выкарыстанне новых тэхналогій. Якія з рэалізаваных праектаў апошніх гадоў вы лічыце найбольш паспяховымі?

– У галіне інфарматызацыі апошнім часам рэалізаваны рад высокатэхналагічных праектаў, якія аказалі істотны ўплыў на стан інфармацыйнай сістэмы ў паштовай сувязі. У маштабе ўсёй рэспублікі ўкаранёны прыём плацяжоў па прынцыпу адзінага асабовага рахунку: адзін аператар – адно аперацыйнае акно – прыём усіх відаў плацяжоў за дадзеную тэхналагічную аперацыю. Важным накірункам у рэфармаванні сферы прыёму плацяжоў стаў пераход пры аказанні стандартных паслуг ад прамога кантакту «кліент – аператар» праз аперацыйнае акно да самаабслугоўвання. Арганізавана сетка ўстройстваў самаабслугоўвання – плацёжна-даведачных тэрміналаў РУП «Белпошта». Такія тэрміналы ўстаноўлены ў аддзяленнях паштовай сувязі Крупкі-1, Халопенічы і Бобр. Актыўна ўкараняецца сучасная форма абслугоўвання – перасоўныя аддзяленні паштовай сувязі, якія працуюць па дакладнаму графіку, аснашчаны камп’ютарнай тэхнікай.  Насельніцтву прадастаўляюцца наступныя віды паслуг – «Паскораная пошта» ЕМS–ВЕLРОSТ (экспрэс-дастаўка дакументаў і тавараў па прынцыпу «ад дзвярэй да дзвярэй»), адпраўленні «1 клас» (простая пісьмовая карэспандэнцыя, апрацоўваемая ў прыярытэтным парадку і перасылаемая ў самы кароткі тэрмін), паслугі лінейкі «Камфорт», галоўныя перавагі якой –  SМS–уведамленне адправіцеля аб атрыманні пісьма або пасылкі ў дзень яго ўручэння, магчымасць выбару найбольш зручнага часу ўручэння адпраўлення і многія іншыя. 

Напрыканцы хачу павіншаваць усіх нашых работнікаў і ветэранаў паштовай сувязі з адметнымі датамі, пажадаць здароўя, дабрабыту, бадзёрасці, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і толькі ўдзячных кліентаў.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

19 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 19 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна.  Телефон 2-77-47.

18 апреля ИМНС проведет для предпринимателей тематический день информирования

18 апреля инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей проводится тематический день информирования по особенности определения налоговой базы подоходного налога с физических лиц при осуществлении индивидуальными предпринимателями предпринимательской деятельности. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

18 апреля пройдет "прямая линия" с начальником областной инспекции охраны животного и растительного мира

18 апреля с 11.00 по 12.00 часов пройдет «круглый стол» и прямая телефонная линия с участием начальника Минской областной инспекции охраны животного и растительного мира Зубаирова Роберта Равильевича, представителей РГОО «Белорусского общества охотников и рыболовов», Минского ГПЛХО и представителей арендаторов охотничьих угодий по телефону 80173544084, по вопросам ведения охотничьего хозяйства и охоты.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.