krupki.by

ru RU be BE en EN

Cёлета спаўняецца 130 гадоў паштова-тэлеграфнаму аддзяленню ў Бабры



Cёлета спаўняецца 130 гадоў паштова-тэлеграфнаму аддзяленню ў Бабры

Автор / Экономика / Среда, 14 октября 2015 14:24 / Просмотров: 1872

У далёкім 1885 годзе ў мястэчку Бобр было заснавана паштова-тэлеграфнае аддзяленне. Цяпер нам цяжка ўявіць, як працавалі тады паштальёны. Але можна сказаць адно: рабілі яны гэта адказна і сумленна. Зразумела, надзея на камунікацыі, на хуткую і своечасовую дастаўку карэспандэнцыі была толькі на пошту.

– Гэта зараз лёгка можна адправіць электронное пісьмо, і тэлефон у кожнага ў кішэні, і не адзін, – усміхаецца Любоў Ягораўна Кузюва, якая доўгі час працавала на пошце, а зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. – А тады ўсё залежала выключна ад чалавека. Дарэчы, так было шмат гадоў. І зараз, нягледзячы на сучасны тэхнічны прагрэс, прафесійныя ўменні і асабістая адказнасць паштовых работнікаў з’яўляюцца першаснымі.

Сёння ў аддзяленні паштовай сувязі Бобр шчыра працуюць начальнік Святлана Леановіч і паштальёны – Ірына Долгіх, Лілія Барауля і Наталля Ставер. Святлана Міхайлаўна ў гэтай сферы ўжо дзесяць гадоў, з іх першыя пяць працавала аператарам, набіраючыся вопыту ў ранейшага начальніка Наталлі Лазарэвіч. Доўгія гады трымала цесную сувязь з Наталляй Васільеўнай і рэдакцыя раённай газеты. Не злічыць, колькі самай рознай інфармацыі было надрукавана з гэтага аддзялення. Заўсёды ўспамінаем правядзенне Дзён падпісчыка, калі сюды, каб паўдзельнічаць у гэтым цікавым мерапрыемстве, прыходзілі і мясцовыя жыхары, і жыхары з бліжэйшых населеных пунктаў. Розыгрышы прызоў, фотаздымкі на памяць, уручэнне сувеніраў – усё гэта прыцягвала наведвальнікаў. 

– Цяпер ужо проста немагчыма ўявіць паштовае аддзяленне без камп’ютара, інтэрнэта. З увядзеннем новага віду паслуг – мотадастаўкі – вельмі многа населеных пунктаў адышло менавіта да такога абслугоўвання, – гаварыла Святлана Леановіч. – Аднак работы ў паштавікоў не ўбавілася. 

У аддзяленне прыходзяць, каб купіць газеты, часопісы, паштоўкі, адправіць пасылку або бандэроль, зрабіць ЕМS-адпраўленне, электронны перавод, плацяжы, аплаціць камунальныя паслугі, электрычнасць, пакласці грошы на мабільны тэлефон ці выбраць неабходныя тавары беларускіх вытворцаў. Але, як і ў далёкія часы, паштальён спяшаецца да кліентаў з вялікай сумкай. У ёй – газеты і часопісы, лісты, многія іншыя друкаваныя выданні. Пры ўсіх новаўвядзеннях прызначэнне пошты застаецца ранейшым – «звязваць» людзей.

Сёння аддзяленне паштовай сувязі Бобр атрымлівае  каля тысячы экземпляраў газет і часопісаў у месяц. Па сваёй колькасці раённая газета «Крупскі веснік» пераўзыходзіць іншыя. Ахвотна і не адзін дзясятак гадоў яе выпісваюць многія і многія пасялкоўцы і вяскоўцы. А паштальёны Ірына Долгіх і Лілія Барауля, якія абслугоўваюць падпісчыкаў гарадскога пасёлка, і Наталля Ставер, а за ёй замацаваны пасёлак Бобр і вёска Вялікі Лес, не толькі апускаюць газеты ў паштовую скрынку, але стараюцца расказаць аб навінах, падчас жа падпіскі заўсёды параяць на якім выданні трэба спыніцца. Прыбаўляецца работы ў паштальёнаў і да святаў – Новага года, 8 Сакавіка, Дня Перамогі. У гэты час родным, блізкім і знаёмым дасылаюцца віншавальныя паштоўкі, тэлеграмы. Безумоўна, са з’яўленнем электроннай пошты людзі радзей адпраўляюць адзін аднаму звычайныя лісты. Але нельга сказаць, што пасланні «ад рукі» сталі анахранізмамі. Пагадзіцеся, прыемна атрымаць доўгачаканую звестку ад блізкіх і сяброў, напісаную знаёмым почаркам.

У паштовым аддзяленні ўстаноўлены плацёжна-даведачны тэрмінал. З яго дапамогай жыхары гарадскога пасёлка аплачваюць камунальныя паслугі, паслугі аператараў мабільнай сувязі і інтэрнэта, пагашаюць банкаўскі крэдыт. І ўсе лічаць тэрмінал простым і хуткім спосабам аплаты.

– Нашым наведвальнікам мы прапаноўваем таксама адпраўленне простай пісьмовай карэспандэнцыі «1 клас» з самымі кароткімі тэрмінамі перасылкі і максімальнай вагой два кілаграмы, – працягвала Святлана Міхайлаўна. – Са з’яўленнем паслугі лінейка «Камфорт» пры дастаўцы адпраўлення адрасат мае магчымасць выбраць час яго атрымання, а пошта адсылае SМS-паведамленне, што яно ўручана. Запатрабавана і паслуга «Паштовы кур’ер», калі па тэлефоне можна выклікаць на дом кур’ера, каб прыняць ці даставіць паштовае адпраўленне. Адной з актуальных паслуг з’яўляецца падпіска на беларускія і замежныя выданні. І з усім гэтым мы стараемся спраўляцца так, каб не атрымліваць нараканняў ад мясцовых жыхароў, а наадварот улічваем і выконваем усе іх пажаданні.

Размаўляючы са Святланай Міхайлаўнай, мы ўспомнілі і яшчэ адну знамянальную дату. У 2013 годзе векавы юбілей адзначала ўхвальская пошта. Як сведчыць кніга «Памяць. Яны праславілі Крупшчыну», у перыядычных выданнях 1913 года паведамлялася, што «на паштовым шляху Ухвала-Крупкі на адлегласці 25 вёрст у 1913 годзе ўстаноўлены новы від пошты: адна звычайная і дзве конных у тыдзень». Тады, якраз напярэдадні Сусветнага дня пошты, у аддзяленне сувязі Ухвала на сустрэчу з кіраўніцтвам раённага вузла паштовай сувязі прыехалі шэсць ветэранаў пошты гэтага рэгіёна: Ніна Леановіч, Валянціна Кальніцкая, Соф’я Хадэка, Марыя Барауля, Галіна Швед і Анатоль Макарэвіч. І ўспамінам за «круглым сталом» у той дзень не было канца. Ніна Савельеўна Леановіч, напрыклад, працавала адразу вучаніцай, а затым тэлефаністкай у АПС Ухвала ажно з 1946 года. Яна нагадала, што для міжгорада на камутатары было шэсць нумароў і працавалі тры тэлефаністкі. Галасы ўхвальцаў даляталі да Уладзівастока і Нар’ян-Мара, Краснадара і Ташкента. У аддзяленне сувязі ў тыя часы штодзённа прыходзіла звыш трох тысяч экземпляраў газет і часопісаў. Людзі атрымлівалі пісьмы, а да святаў – паштоўкі. Нягледзячы на тое, што даводзілася пераадольваць не адзін дзясятак кіламетраў у дзень, яны любілі сваю справу і былі адданыя ёй. Сведчанне таму – працоўныя ўзнагароды. Анатоль Сцяпанавіч Макарэвіч, да прыкладу, бяззменна быў паштальёнам з 1961 па 2000 год. Узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку», мае званні «Лепшы па прафесіі» Мінскага абласнога ўпраўлення сувязі і «Лепшы па прафесіі» Міністэрства сувязі БССР, яго імя занесена ў Кнігу гонару Міністэрства сувязі і абласнога ўпраўлення сувязі. Узнагароды, як бачым, гавораць самі за сябе.

Гісторыя сцвярджае таксама, што з 1917 года на Ухвале пачало функцыянаваць і паштова-тэлеграфнае аддзяленне. Глядзіш, праз два гады ўхвальцы могуць адзначаць яшчэ адну стогадовую юбілейную дату.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

28 ноября состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 ноября, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

30 ноября "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В субботу, 30 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович. Телефон 2-77-47.

28 ноября встречу с населением аг. Ухвала председатель райисполкома

Внимание! Встреча с населением председателя Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛА Анатолия Станиславовича, которая должна была пройти сегодня, 26 ноября в аг. Ухвала, переносится на четверг, 28 ноября, и пройдет в 10.00 в аг. Ухвала (административное здание Ухвальского сельисполкома).

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.