krupki.by

ru RU be BE en EN

Калектыў раённага камбіната бытавога абслугоўвання адзначыў сваё прафесійнае свята



Калектыў раённага камбіната бытавога абслугоўвання адзначыў сваё прафесійнае свята

Автор / Экономика / Понедельник, 28 марта 2016 10:46 / Просмотров: 1928

Прыёмшчык заказаў КПП аграгарадка Худаўцы Людміла СТАДЗІНЧУКХочацца дадаць, што ў нашым выпадку слова прафесійнае з’яўляецца ключавым. Таму што менавіта тут, у бытавым абслугоўванні, карпатлівай, манатоннай і штодзённай рабоце могуць сябе прысвяціць толькі прафесіяналы. Гэта ў чарговы раз пацвердзіла і дырэктар КУП «Крупскі РКБА» Юлія Блажэнава. З Юліяй Уладзіміраўнай мы сустрэліся напярэдадні Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі і яна расказала аб людзях, аддадзеных справе, аб сваіх клопатах як дырэктара прадпрыемства, аб зробленым і, бясспрэчна, аб планах і задумах.

– Я не стамляюся паўтараць, што работа, якая звязана з абслугоўваннем асабліва сельскага насельніцтва, патрабуе не толькі культуры ўнутранай і знешняй, але і душэўнага падыходу людзей, якія ідуць па вёсках, аграгарадках і пасёлках з прапановай сваіх паслуг. А нам ёсць што рэкламаваць. Непасрэдна ў камбінаце і ў дзесяці сельскіх комплексных прыёмных пунктах можна адрамантаваць абутак, адзенне, трыкатажныя вырабы, гадзіннікі, тэлерадыёапаратуру, скургалантарэйныя вырабы, пашыць адзенне і звязаць любую рэч з трыкатажу, зрабіць хімічную чыстку адзення, насценных і падлогавых дываноў і пакрыццяў, падушак, пуха-пёравых вырабаў. Наогул, зрабіць усё, што чалавеку без дапамогі тэхнікі проста не пад сілу.

Асобна варта сказаць аб паслугах цырульні, ад якіх, дарэчы, мы атрымліваем асноўную выручку. Пагадзіцеся, што карпаратыўнае свята або любая сямейная ўрачыстасць – важкая прычына запісацца на прафесійную ўкладку, карэкцыю і афарбоўку броваў, афарбоўку вейкаў, макіяж або наведаць візажыста. Нашымі цырульнікамі па даступных цэнах выконваюцца класічныя мадэльныя мужскія, жаночыя і дзіцячыя стрыжкі і прычоскі. Апошнім часам не бывае такога, каб кліент не адорваў бы свайго майстра прыемнай усмешкай і словамі ўдзячнасці за падабраную прычоску, за ўпэўненасць, за добры настрой і цудоўны вобраз. Тут варта назваць самых ініцыятыўных і творчых майстроў сваёй справы – Вераніку Магіліну, Алену Аляхновіч, Людмілу Грыгаровіч, Алесю Пацэеву, Вольгу Углікаву, а таксама спецыяліста па манікюру Таццяну Успенскую. Напомню, што на паслугі цырульні, якая працуе без выхадных, можна зрабіць папярэдні запіс на любы зручны для вас час.

Многія крупчане робяць у нас манікюр, не адмаўляюць сабе ў задавальненні атрымаць доўгачасовае пакрыццё шэлак гелем, у палітры лакаў спрабуюць новыя колеры. Да месца адзначыць, што паслугі цырульнага цэха, куды ўваходзіць і кабінет манікюру і візажу і дзе працуюць 9 майстроў, аказваюцца і ва ўсіх комплексных прыёмных пунктах.

Карыстаюцца попытам і фотапаслугі. Фатаграфіі робяцца з дыскаў, з флэшак, рэтушуюцца вельмі старыя здымкі. Наш фатограф Алена Сярова па заяўках выязджае на дом у любы населены пункт раёна. Можна смела сказаць, што проста незаменны ў нас і майстар па рамонту гадзіннікаў Эдуард Карлавіч Закрэўскі, стаж работы якога 57 гадоў толькі ў сферы абслугоўвання. 

Як вядома, галоўнае для ўсяго калектыву – аказанне бытавых паслуг. І за мінулы год даведзенае заданне па гэтым паказчыку ў супаставімых цэнах выканана на 114,4%. Сёння мы можам літаральна ўсё рабіць пад індывідуальны заказ – і падушачку любых памераў, і еўра-камплект пасцельных рэчаў, і падлакотнікі (нават скураныя) на канапы... Намі распрацаваны каталог спецадзення для прадпрыемстваў, плануем таксама разнастаіць швейнае атэлье. 

Але як бы мы прыгожа не гаварылі, за агульнымі словамі – справы канкрэтных людзей, якія разумеюць, што іх якасная работа – лепшая рэклама, і таму адносіны да сваёй справы ў кожнага самыя сур’ёзныя. Я не ўяўляю раённы камбінат без многіх і многіх спецыялістаў. Напрыклад, без работніц атэлье «Бярозка» Аляксандры Левентыр, Марыі Арлоўскай, Ларысы Мяцельскай, Людмілы Быкавай, Марыі Ермаковай і Таццяны Вусік, граматнай і адказнай працаўніцы цэха рытуальных паслуг Раісы Шаўчук, прыёмшчыка заказаў і майстра па рамонту абутку Наталлі Бачышча, прыёмшчыкаў заказаў комплексных прыёмных пунктаў аграгарадка Худаўцы Людмілы Стадзінчук і Хацюхова – Любові Кавалёнак. Наогул, наш калектыў на 98% – жаночы. А сфера абслугоўвання такая, што ўсім трэба імкнуцца, каб чалавек заўсёды прыходзіў да нас з усмешкай і выходзіў з настроем. А хто гэта можа зрабіць лепш за ўсіх? Канечне ж, жанчына!

Адметна, што наша прафесійнае свята адзначаецца ў першы вясновы месяц. Усе гадавыя клопаты закончаны і можна спакойна павіншаваць калектыў з гэтым днём, пажадаць здароўя, натхнення і творчасці ў працы. Дзякуй, што вы па-ранейшаму застаецеся вернымі нашай службе – службе добрага настрою, якая заклікана рабіць жыццё і быт утульнымі, безагаворачна камфортнымі. Не магу абысці ўвагай і тых людзей, якія працавалі ў раённым камбінаце бытавога абслугоўвання, а зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Бадзёрасці вам, шаноўныя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

28 ноября состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 ноября, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

30 ноября "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В субботу, 30 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович. Телефон 2-77-47.

28 ноября встречу с населением аг. Ухвала председатель райисполкома

Внимание! Встреча с населением председателя Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛА Анатолия Станиславовича, которая должна была пройти сегодня, 26 ноября в аг. Ухвала, переносится на четверг, 28 ноября, и пройдет в 10.00 в аг. Ухвала (административное здание Ухвальского сельисполкома).

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.