krupki.by

ru RU be BE en EN

Андрэй Каралюк: «Прафесія будаўніка адна з самых мірных і стваральных»



Андрэй Каралюк: «Прафесія будаўніка адна з самых мірных і стваральных»

Автор / Экономика / Воскресенье, 14 августа 2016 08:20 / Просмотров: 1832

Андрэй КаралюкСёння ДУП «ПМК № 196» – самая буйная ў раёне генпадрадная арганізацыя, якая ажыццяўляе ўвесь комплекс будаўнічых работ: ад закладкі фундамента да здачы аб’екта пад ключ.

У калектыве працуюць 94 чалавекі. На аб’ектах шчыруюць 5 будаўнічых брыгад: тры комплексныя і 2 спецыялізаваныя – усяго 55 чалавек. Касцяк будаўнічай арганізацыі – брыгады муляраў і тынкоўшчыкаў. Напярэдадні прафесійнага свята будаўнікоў мы завіталі да тынкоўшчыкаў, якія заняты аддзелачнымі работамі 50-кватэрнага жылога дома сацыяльна-камерцыйнага прызначэння ў г. Крупкі.

– Пагадзіцеся, прафесія будаўніка заўсёды карысталася павагай у людзей. Яна ганаровая, запатрабаваная, але ў той жа час і складаная, – гаварыла старшы майстар Элеанора Зуева, калі мы ўзнімаліся на чацвёрты паверх дома да тынкоўшчыка Андрэя Каралюка. – І нашы рабочыя належным чынам выконваюць сваю ганаровую місію – вядуць будаўніцтва якасна і надзейна. Вы зараз самі пераканаецеся ў справядлівасці маіх слоў.

І сапраўды, перш, чым сустрэцца з Андрэем, мы пагутарылі з брыгадзірам брыгады тынкоўшчыкаў Галінай Амбросавай, якая працуе ў ПМК ужо 36 гадоў. Галіна Паўлаўна расказала, што з пачатку года працавалі па прамых дагаворах – рамантавалі школы, іншыя аб’екты, а ўжо з сакавіка займаюцца аддзелкай кватэр 50-кватэрнага жылога дома. 

-- У брыгадзе нас пяць чалавек – Нона Булыга, Андрэй Каралюк, Улад Пратаповіч, Алег Рэут і я, – працягвала Галіна Паўлаўна. – Большасць – вопытныя работнікі, таму ніякіх прэтэнзій да іх няма, яны з задавальненнем перадаюць свае навыкі маладым. Што датычыць нашага Андрэя, то скажу, што яшчэ будучы ў нас на практыцы, ён паказаў сябе высакакласным спецыялістам. А як прыйшоў ужо на работу, дык з таго часу і знаходзімся ў адной звязцы. Наогул, у брыгадзе ўсе любяць сваю справу і імкнуцца дарыць навасёлам толькі радасць.

– Я добра запомніў свой першы аб’ект, – уступіў у размову Андрэй Каралюк. – Гэта быў дзіцячы сад «Сонейка», што на вуліцы Палявой горада. Мінула 15 гадоў, а калі праходжу каля яго, заўсёды міжволі хочацца зірнуць на гэты прывабны будынак. Нарадзіўся я ў Жабінцы, што ў Брэсцкай вобласці. Калі мне было ўсяго два гады, бацькі пераехалі на Крупшчыну, у Замкі. І вось тут ужо жывем 32 гады. У будаўнікі я пайшоў свядома. Закончыў Каласоўскую сярэднюю школу, паступіў у Барысаўскае прафтэхвучылішча № 62, практыку праходзіў у ПМК. Затым была служба ў арміі, пасля якой зноў вярнуўся ў гэту будаўнічую арганізацыю. Мая прафесія мне падабаецца. Нездарма кажуць: Бог стварыў Зямлю і чалавека, усё астатняе на Зямлі стварылі будаўнікі. Так што наша місія – ствараць!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 июня председатель суда Крупского района проведет выездной прием граждан

2 июня председатель суда Крупского района Олег Викторович Логачёв в помещении ОАО «Крупский райагросервис» (Минская область г. Крупки, ул. Московская, 36/1) с 14.00 до 15.00 проведет выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Предварительная запись возможна по телефону +3751796 4-00-00.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.