krupki.by

ru RU be BE en EN

Ці магчыма пабудаваць другі жылы дом на зямельным участку? Пытаемся ў спецыяліста



Ці магчыма пабудаваць другі жылы дом на зямельным участку? Пытаемся ў спецыяліста

Автор / Экономика / Среда, 21 февраля 2018 08:06 / Просмотров: 1183

Гістарычны вопыт развіцця зямельных адносін у Беларусі паказвае, што найбольш рэальным механізмам навядзення парадку ў выкарыстанні земляў, рацыянальнага пераразмеркавання тэрыторый у інтарэсах усіх уласнікаў і выкарыстальнікаў зямлі па-ранейшаму застаецца дзяржаўнае землеўпарадкаванне.

Улічваючы гэту акалічнасць, у краіне працуюць інстытуты па землеўпарадкаванні. У прыватнасці, у нашым раёне пытаннямі ўліку ўсіх земляў, аналізам іх выкарыстання па мэтавым прызначэнні займаецца землеўпарадкавальная служба Крупскага райвыканкама. Наша сённяшняя размова напярэдадні прафесійнага свята з яе начальнікам Таццянай БАГДАНАВАЙ аб тым, як правільна выкарыстоўваць зямельныя ўчасткі.

– Таццяна Мікалаеўна, раскажыце, калі ласка, што такое мэтавае прызначэнне зямельнага ўчастка і кім яно ўстанаўліваецца?

– Артыкулам 1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі прадугледжана, што мэтавае прызначэнне зямельнага ўчастка – гэта ўстаноўленыя рашэннем аб адабранні і прадастаўленні зямельнага ўчастка парадак, умовы і абмежаванні выкарыстання зямельнага ўчастка для канкрэтных мэт.

– Падкажыце, а куды трэба звяртацца грамадзяніну з заявай аб прадастаўленні яму зямельнага ўчастка?

– Адказ кароткі. У адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні земляў за прадастаўленнем зямельнага ўчастка грамадзянін звяртаецца ў мясцовы выканаўчы камітэт па месцы знаходжання гэтага ўчастка.

– У якіх памерах прадастаўляюцца зямельныя ўчасткі грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома?

– Згодна часткі першай артыкула 36 Кодэкса памер зямельнага ўчастка, прадастаўляемага грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома ўстанаўліваецца ў наступных памерах: у гарадах – ад 0,05 да 0,15 гектара ўключна; у сельскіх населеных пунктах, пасёлках гарадскога тыпу – ад 0,15 да 0,25 гектара ўключна.

Памеры зямельных участкаў, прадастаўляемых для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў у населеных пунктах, размешчаных у прыгарадных зонах г. Мінска, абласных цэнтраў і гарадоў абласнога падпарадкавання, устанаўліваюцца ад 0,1 да 0,15 гектара ўключна. Памеры зямельных участкаў, якія знаходзіліся ў карыстанні грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў або юрыдычных асоб да 1 студзеня 2008 года і якія прадастаўляліся для абслугоўвання жылых дамоў, кватэр у блакіраваных жылых дамах (пры захаванні ўмоў, устаноўленых заканадаўствам), ва ўказаных населеных пунктах устанаўліваюцца ад 0,15 да 0,25 гектара ўключна (частка другая артыкула 36 Кодэкса).

– Таццяна Мікалаеўна, такое пытанне: ці магчыма пабудаваць другі жылы дом на зямельным участку, прадастаўленым для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома?

– Мэтавае выкарыстанне дадзенага зямельнага ўчастка дапускае ўзвядзенне на ім толькі аднаго жылога дома. Магчыма ўзвядзенне на ім па рашэнні мясцовага выканаўчага камітэта іншых пабудоў, якія з’яўляюцца прыналежнасцю гэтага жылога дома.

– А цяпер раскажыце аб тым, у якіх памерах прадастаўляюцца зямельныя ўчасткі грамадзянам для абслугоўвання зарэгістраванай кватэры ў блакіраваным жылым доме?

– Памер зямельнага ўчастка, які прадастаўляецца грамадзянам для абслугоўвання зарэгістраванай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй кватэры ў блакіраваным жылым доме, аддзеленай ад іншых кватэр вертыкальнай сцяной і размешчанай непасрэдна на зямельным участку, аналагічны ўказанаму ў частцы першай артыкула 36 Кодэкса.

– Вось тут узнікае пытанне: як павінен выкарыстоўвацца зямельны ўчастак, прадастаўлены грамадзяніну для абслугоўвання зарэгістраванай кватэры ў блакіраваным жылым доме?

– Выкарыстанне такога зямельнага ўчастка па мэтавым прызначэнні дапускае прадастаўленне яго толькі для абслугоўвання зарэгістраванай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй адной кватэры ў блакіраваным жылым доме. На даным зямельным участку таксама магчыма ўзвядзенне па рашэнні мясцовага выканаўчага камітэта пабудоў, якія з’яўляюцца прыналежнасцю гэтай кватэры.

– І яшчэ. У якіх памерах і каму прадастаўляюцца зямельныя ўчасткі для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі?

– У адпаведнасці з часткай першай артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2002 года «Аб асабістых падсобных гаспадарках грамадзян» асабістая падсобная гаспадарка грамадзян – гэта форма гаспадарча-працоўнай дзейнасці грамадзян па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, заснаваная на выкарыстанні зямельных участкаў, якія прадастаўляюцца для гэтых мэт у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове і выкарыстанні земляў.

Памер зямельных участкаў для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, прадастаўляемых грамадзяніну Рэспублікі Беларусь у сельскім населеным пункце, пасёлку гарадскога тыпу, у якім ён зарэгістраваны, або прадастаўляемых у іншым населеным пункце, размешчаным на тэрыторыі адпаведнага сельсавета, не можа перавышаць 1 гектара, а прадастаўляемых у арэнду – 4 гектараў з улікам памеру зямельнага ўчастка, прадастаўленага на тэрыторыі адпаведнага сельсавета для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, абслугоўвання зарэгістраванай кватэры ў блакіраваным жылым доме. Дадаткова да такіх зямельных участкаў у гэтых населеных пунктах у арэнду могуць прадастаўляцца зямельныя ўчасткі, памер якіх не можа перавышаць 3 гектараў (згодна часткі трэцяй артыкула 36 Кодэкса).

– Скажыце, Таццяна Мікалаеўна, кім устанаўліваецца канкрэтны памер зямельнага ўчастка і ці можа зямельны ўчастак прадастаўляцца менш мінімальнага памеру?

– Часткай восьмай артыкула 36 Кодэкса вызначана, што канкрэтны памер зямельнага ўчастка, прадастаўляемага для мэт, указаных вышэй, устанаўліваецца мясцовым выканаўчым камітэтам, які прадастаўляе зямельны ўчастак, у адпаведнасці з яго кампетэнцыяй, прадугледжанай Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства, у залежнасці ад мясцовых умоў і асаблівасцяў, волевыяўлення асобы, якой ён прадастаўляецца, а таксама з захаваннем горадабудаўнічых рэгламентаў, прыродаахоўных патрабаванняў, супрацьпажарных, санітарных, будаўнічых і іншых норм і правілаў. Прадастаўленне зямельнага ўчастка менш мінімальнага памеру, устаноўленага даным артыкулам, можа ажыццяўляцца толькі са згоды асобы, якой ён прадастаўляецца.

– Упэўнена, што гэта не ўсе пытанні, якія хвалююць крупчан. Мяркую, што ў далейшым мы раскажам яшчэ аб многіх іншых. З прафесійным святам усіх вас!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

28 ноября состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 ноября, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

30 ноября "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В субботу, 30 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович. Телефон 2-77-47.

28 ноября встречу с населением аг. Ухвала председатель райисполкома

Внимание! Встреча с населением председателя Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛА Анатолия Станиславовича, которая должна была пройти сегодня, 26 ноября в аг. Ухвала, переносится на четверг, 28 ноября, и пройдет в 10.00 в аг. Ухвала (административное здание Ухвальского сельисполкома).

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.