На «Дажынках» будуць ушаноўваць тых, хто вырошчваў і ўбіраў збожжа. Ім – першы каравай сёлетняга ўраджаю, шчырыя словы віншавання і ўзнагароды. А таксама па старадаўняй традыцыі людзі будуць дзякаваць хлебнай ніве, што ўрадзіла хлеб – аснову нашага жыцця.
А для таго, каб загадзя стварыць атмасферу свята, па аўтатрасе М-1 устанавілі сімпатычныя кампазіцыі, зробленыя з саламяных рулонаў. З ідэямі і іх увасабленнем пастараліся ў ААТ «МайскаеАгра», «Крупскі райаграсервіс», «Кляновічы» і сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк».
Кампазіцыі адразу ж сталі не толькі прывабнымі атрыбутамі маючага адбыцца свята, але і своеасаблівымі фотазонамі. Праязджаючы па аўтатрасе, мы неаднаразова бачылі, як ля іх спыняліся машыны, у тым ліку і з замежнымі нумарамі, людзі фатаграфаваліся і рабілі сэлфі. А гэта значыць, што і яны датыкнуліся да старадаўніх традыцый, што спрадвеку шанавалі і шануюць працу на зямлі.