krupki.by

ru RU be BE en EN

Карупцыя ўяўляе сабой сур’ёзную пагрозу дэмакратыі і правам чалавека



Карупцыя ўяўляе сабой сур’ёзную пагрозу дэмакратыі і правам чалавека

Автор / Экономика / Среда, 05 сентября 2018 09:40 / Просмотров: 1565

І не толькі. Яна падрывае панаванне прававых інстытутаў і маральныя асновы грамадства, парушае прынцып роўнасці і сацыяльнай справядлівасці, дэстабілізуе дзяржаўнае кіраванне і эканамічнае развіццё. На сённяшні дзень у нашай краіне створана і функцыянуе сістэма мер, накіраваных на супрацьдзеянне, выкараненне прычын і ўмоў, якія параджаюць карупцыю.

Для павышэння інфармаванасці кіраўнікоў дзяржаўных структур і іх падраздзяленняў усіх форм уласнасці па пытаннях прававога забеспячэння прадпрымальніцкай і гаспадарчай дзейнасці антыкарупцыйнага заканадаўства Крупскім райвыканкамам і Мінскай абласной арганізацыйнай структурай рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды» быў праведзены інфармацыйна-практычны семінар «Сістэма мер па супрацьдзеянні карупцыі».

– Як вядома, пытанням барацьбы з даным злом удзяляецца вялікая ўвага з боку  Прэзідэнта і Урада Рэспублікі Беларусь, – зазначыў старшы выкладчык інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ Аляксандр Папоў. – Аднак  супрацьдзеянне карупцыі ва ўсіх сферах жыцця дзяржавы толькі забароннымі метадамі і сіламі праваахоўных органаў не дазволіць дасягнуць жадаемых вынікаў. Неабходна больш актыўнае прыцягненне грамадскасці да супрацоўніцтва па пытаннях выяўлення і супрацьдзеяння карупцыі, а таксама фарміравання нецярпімасці да яе праяўленняў.

Прысутным былі паказаны кадры з кінафільма «Белае сонца пустыні», у якіх прагучалі добра вядомыя ўсім словы мытніка Верашчагіна: «Я хабару не бяру. Мне за дзяржаву крыўдна». Была прыведзена таксама наступная вытрымка са Старога Запавету: «Ва ўсе часы, ва ўсіх народаў хабар асуджваўся».

Дакладчык гаварыў аб агульнай характарыстыцы карупцыі ў сістэме грамадскіх адносін, даў параўнаўчы і гістарычны аналіз паняцця і прыкмет карупцыі.

– У перакладзе з лацінскай мовы карупцыя  азначае подкуп, падкупнасць і прадажнасць грамадскіх і палітычных дзеячаў, дзяржаўных чыноўнікоў і службовых асоб, – адзначыў Аляксандр Папоў. – Карумпіраваць – значыць падкупляць каго-небудзь грашыма або іншымі матэрыяльнымі дабротамі. Афіцыйнае тлумачэнне карупцыі змешчана ў артыкуле 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй».

Падчас работы семінара размова ішла аб відах і формах карупцыі, прычынах і ўмовах яе распаўсюджвання, негатыўных сацыяльных наступствах. Даючы агульную характарыстыку механізму карупцыйных паводзін, быў выведзены партрэт карупцыянера. Аказваецца, 80% карупцыянераў – мужчыны, 74% – жанатыя, 62% – ва ўзросце 31-40 гадоў, 86% – з вышэйшай адукацыяй. Тут жа было адзначана, што ў характары карупцыянера перавалодваюць устойлівы матыў карыслівай накіраванасці, уладарнасць, непавага да закону.

Вялікі інтарэс прысутных выклікалі абмеркаванні пытанняў, як, да прыкладу, чаму мы даем хабар, ці пакутуюць карупцыянеры раскаяннем і мукамі сумлення, якія правапарушэнні ствараюць умовы для карупцыі і інш.

Дакладчык расказаў таксама пра карупцыйныя правапарушэнні супраць інтарэсаў службы, пры ажыццяўленні закупак, у працэсе ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, у сферы кантрольна-дазвольнай дзейнасці, гаварыў аб юрыдычнай адказнасці за карупцыйныя правапарушэнні.

– Да карупцыйных злачынстваў адносяцца атрыманне хабару (арт. 430 Крымінальнага кодэкса), дача хабару (арт. 431 КК), пасрэдніцтва ў хабарніцтве (арт. 432 КК), прыняцце незаконнага ўзнагароджвання (арт. 433 КК), – працягваў ён. – І кожнае з іх караецца пазбаўленнем волі. Але, нягледзячы на такія суровыя меры, мы час ад часу чытаем аб тым ці іншым аналагічным злачынстве. Перад прыездам у Крупкі я зрабіў выбарку фактаў хабарніцтва па вашым раёне. На жаль, гэта адмоўная з’ява не абышла бокам і Крупшчыну.

Аляксандр Папоў прывёў таксама факты карупцыйных злачынстваў па рэспубліцы і Мінскай вобласці, расказаў аб садзейнічанні дзяржаўным органам, якія ажыццяўляюць барацьбу з карупцыяй, аб рабоце антыкарупцыйных камісій, этычных стандартах і правілах антыкарупцыйных паводзін, этычных абавязках кіраўніка і падпарадкаваных, вопыце замежных краін у рэгламентацыі пытанняў службовай этыкі, міжнародным супрацоўніцтве ў сферы супрацьдзеяння карупцыі і інш.

Падчас практычнай часткі семінара яго слухачы абмеркавалі сітуацыйныя задачы і правялі ролевыя гульні. Тут жа былі падведзены вынікі анкетавання па праблемах супрацьдзеяння карупцыі, дадзены адказы на пытанні прысутных і ўручаны сертыфікаты аб праходжанні навучання.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

18 апреля "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 18 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.