krupki.by

ru RU be BE en EN

В Крупском районе проверили зоны отдыха



В Крупском районе проверили зоны отдыха

Автор / Экономика / Вторник, 18 июня 2019 16:27 / Просмотров: 2131

Будзем меркаваць, што выкажам думку многіх і многіх, калі скажам: непаўторная прыгажосць возера, яго цёплая, чыстая і блакітная вада выклікаюць жаданне прыязджаць сюды зноў і зноў. І так робяць тыя, хто аддадзены Сяляве не адзін ужо дзясятак гадоў. Менавіта яны і адзначаюць, што з кожным годам зоны адпачынку становяцца больш вабнымі, добраўпарадкаванымі, утульнымі. Пераканаліся ў гэтым і члены рэйдавай брыгады, якія ў мінулую суботу наведалі некаторыя абуладкаваныя зоны масавага адпачынку, размешчаныя на ўзбярэжжы жамчужыны Крупшчыны – возеры Сялява.

Адразу хочацца адзначыць, што для камфортнага адпачынку створаны належныя ўмовы, і не толькі створаны, але і падтрымліваюцца як адказнымі за зоны, так і самімі адпачываючымі.

Першай на шляху рэйдавай была зона адпачынку «Залаты рог», што непадалёку ад вёскі Худава. Маляўніча аформленая вывеска з надпісам, устаноўленая перад з’ездам з асноўнай дарогі, і такая ж самая, але ўжо на беразе возера, сведчаць, што «Залаты рог» – зона адпачынку, за якую адказвае Крупскі лясгас. Аднак адразу было заўважана, што нягледзячы на амаль усе занятыя месцы адпачынку, на стаянцы для аўтамабіляў мы налічылі ўсяго чатыры машыны. І хаця побач стаіць знак, які забараняе праезд, аўтаўладальнікі ставяць машыны ў лічаных метрах ад возера, ля сваіх палатак. На заўвагу, што стаянка машыны дазволена на адлегласці 30 метраў ад берага, адпачываючыя рэагавалі па-рознаму. Асобныя казалі, што, маўляў, не першы год сюды ездзяць і ніякіх прэтэнзій ім не прад’яўлялася раней, іншыя адразу адганялі свае аўто на спецыяльна абсталяваную пляцоўку. Для тых, хто надта ўжо абураўся, члены рэйдавай звярнулі ўвагу на інфармацыйны стэнд, дзе змешчана памятка адпачываючым на зонах адпачынку возера Сялява. У памятцы чорным па беламу напісана, што забараняецца на тэрыторыі дзяржаўнага ландшафтнага заказніка «Сялява». У асноўным жа тут ёсць усё неабходнае для належнага адпачынку: кабіны для пераапранання, прыбіральні, кантэйнеры для смецця.

 

Не надта шмат людзей было на зоне адпачынку «Гузовіна», што знаходзіцца ў падпарадкаванні заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява». З раніцы толькі некалькі альтанак былі заняты адпачываючымі. Мяркуем, што сонечны бераг, выкашаная трава, цэлы рад пабудаваных прыгожых альтанак, таблічкі з надпісамі, дзе можна купацца, а дзе нельга, павінен многім прыйсціся да спадобы. На спецыяльным шчыце змешчана самая розная інфармацыя: каляровыя плакаты з правіламі паводзін на вадзе, бяспека на вадзе ў летні час, памятка «Калі тоне чалавек», напамінак купацца ў спецыяльна адведзеных месцах, тэлефоны экстранага выкліку, заклік не пакідаць дзяцей без нагляду. Тут жа прэйскурант адпускных цэн на платныя паслугі, якія аказваюцца на зоне адпачынку. І ў процівагу «Залатому рогу» на «Гузовіна» толькі аднаму адпачываючаму было зроблена папярэджанне аб паркоўцы машыны не на аўтастаянцы. У хуткім часе члены рэйдавай пераканаліся, што аўтамашына стаіць у спецыяльна адведзеным месцы.

Прыцягвае да сябе ўвагу і інфармацыя для адпачываючых, калі толькі пад’яз­джаеш да шлагбаума зоны адпачынку «Шып» Крупскага лясгаса. Стаянка для аўтамашын тут абгароджана, пафарбаваны кабіны для пераапранання і прыбіральні, абсталявана шмат месцаў для раскладання вогнішча. Для арыенціру, дзе што знаходзіцца, ёсць неабходныя ўказальнікі. Падчас нашага візіту давялося сустрэцца з настаўнікамі і дзецьмі палатачнага лагера Худавецкай сярэдняй школы. Юныя турысты былі ў захапленні ад сонечных дзён, свежага паветра, цёплай сяляўскай вады. Нам расказалі, як ім адпачываецца, як гатуецца ежа, якія прадукты, сокі і вада падвозяцца на школьным аўтобусе. Дарэчы, у той суботні дзень на Сяляву і, у прыватнасці, на «Шып», прыехалі адпачыць і школьнікі з аздараўленчай пляцоўкі Худавецкай СШ.

Добра вядомая «Панская купальня» заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява» заўсёды прыцягвае да сябе адпачываючых. Тут для іх створаны ўсе ўмовы. І, задаволеныя адпачынкам на возеры, многія самі пастаянна прыязджаюць сюды, а яшчэ сваім сябрам і знаёмым раяць наведаць яго. Тут жа быў адзначаны парадак у размяшчэнні ўказальнікаў: яны не раскіданы па ўсёй тэрыторыі, а знаходзяцца ў адным месцы і арыенцір ажыццяўляецца па стрэлках.

Да таго ж, на гэтай зоне адпачынку вядзецца відэаназіранне, альтанкі пастаянна рамантуюцца і абнаўляюцца. Бліжэй да поўдня пачынаецца наплыў. Нам давялося назіраць, як ля шлагбаума сабралася чарга машын, каб трапіць на гэту зону адпачынку. Аднак у прыватнай размове з пастаянным дзяжурным Галінай Шынкевіч пачулі, што, нягледзячы на спякотнае надвор’е апошніх тыдняў, «заселенасць» «Панскай купальні» ў параўнанні з мінулымі гадамі складае толькі 50 працэнтаў. Дарэчы, пры афармленні заезду на зону адпачынку разам з квітанцыяй аб аплаце за аказаныя паслугі выдаецца памятка аб тым, як сябе паводзіць падчас адпачынку. І гэта, дарэчы, стымулюе.

Напрыканцы варта адзначыць, што супрацоўнікамі раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў перыяд купальнага сезона штотыднёва бяруцца пробы вады. І рэзультаты гэтага адбору станоўчыя – ніякіх адхіленняў ад норм няма. На ўсіх зонах адпачынку праведзена акарацыдная апрацоўка, аб чым адпачываючыя інфармаваны спецыяльнымі паведамленнямі на інфармацыйных стэндах. І ўсё ж, яшчэ раз падкрэслім, што агульная для зон адпачынку бяда – машыны, што стаяць уздоўж берага возера. Хочацца верыць, што адпаведныя вывады іх уладальнікамі будуць зроблены.

РЭЙДАВАЯ БРЫГАДА: Таццяна АСТРОЎСКАЯ, памочнік урача-гігіеніста Крупскага РЦГіЭ; Артур АБАЯН, участковы інспектар міліцыі Крупскага РАУС; Таццяна ТАЛКАЧОВА, адказны сакратар рэдакцыі раённай газеты «Крупскі веснік».

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

20 мая налоговая проведет день информирования с юрлицами по вопросам земельного налога

20 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с юридическими лицами по вопросам исчисления и уплаты земельного налога. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

20 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики

Во вторник, 20 мая, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

Please publish modules in offcanvas position.