krupki.by

ru RU be BE en EN


«Не пакiдай мяне, мой светлы сум» - выстава знакамітых беларускіх скульптараў Гумілеўскіх у Нясвіжскім замку

Автор / Новости области / Friday, 21 March 2025 14:37 / Просмотров: 723

«Не пакiдай мяне, мой светлы сум» - так паэтычна называецца выстава знакамітых беларускіх скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх. А разгарнулася яна ў вялікай выставачнай зале палацава-паркавага комплексу «Нясвіжскі замак».

Вясна – самая цудоўная пара года, калі ўсе мы чакаем цяпла і прыгажосці квітнеючай прыроды. І менавіта ў такі сонечны дзень мы сям’ёй вырашылі наведаць замак у Нясвіжы. Пагулялі па старому парку, прайшліся па залах. І нечакана для сябе сустрэлі дзве выставы – скульптуры бацькі і сына Гумілеўскіх і жывапісу мастака Міхаіла Сеўрука. Праз іх я даведалася шмат чаго цікавага пра гэтых таленавітых людзей.

«Не пакiдай мяне, мой светлы сум». Я задумалася, а чаму менавіта так назвалі выставу скульптур? Чым больш мы знаёміліся з экспазіцыяй, тым больш рабілася зразумелым. Помнікі сапраўдным постацям беларускай культуры. Вельмі рэалістычныя, але разам з тым натхнёныя. Гэтых людзей даўно ўжо няма на свеце, але зробленае імі немагчыма перацаніць. Таму ёсць сум, але ён светлы.

Многія скульптуры выкананы ў суаўтарстве, у якім бацька і сын працавалі больш за чвэрць стагоддзя.

Леў Мікалаевіч Гумілеўскі нарадзіўся ў 1930 годзе ў Маскве. Пасля вайны апынуўся ў Нясвіжы, і ўвесь час лічыў гэты горад родным. Вось чаму выстава арганізавана менавіта ў гэтым горадзе, дзе вельмі шануюць свайго земляка.

Калі глядзіш на скульптуры, то разумееш, што ў абодвух творцаў – адзінае бачанне мастацкай канцэпцыі свету. Шматлікія манументы сямейнага тандэму ўпрыгожваюць плошчы, вуліцы ў Беларусі, і не толькі. Помнікі Янку Купалу ў Маскве, Кірылу Тураўскаму ў Гомелі, Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ў Бабруйску і (у пары са Станіславам Манюшкам) ля ратушы ў Мінску, Якубу Коласу ў Кітаі, на магіле Максіма Багдановіча ў Ялце, алея бюстаў у Нясвіжы, кампазіцыя «Балет» у скверы беларускага Вялікага тэат­ра… Пералічваць можна шмат.

На выставе прадстаўлена больш за 60 работ. Шмат зменшаных версій помнікаў у розных гарадах і фотаздымкі іх арыгіналаў. А асобныя работы экспануюцца ўпершыню.

Кожная з іх расказвае сваю гісторыю, раскрывае асобу і паказвае пэўны культурны пласт, унікальную гісторыю, адлюстроўваючы культурную спадчыну і дух часу.

Акрамя скульптур прадстаўлены манахромныя партрэты сваякоў скульптараў, пісьменнікаў, персанажаў розных твораў і простых людзей. Яны мяне вельмі і вельмі ўразілі, і вось чым. Партрэты напісаны так, што спачатку здаецца, што гэта вельмі якасны чорна-белы фотаздымак. Толькі калі падыйдзеш бліжэй, то становіцца зразумелым, што гэта – аловак і папера. Сапраўднае майстэрства.

Выстава скульптур будзе дэманстравацца да 13 красавіка. Так што, прыхільнікам мастацт­ва яшчэ ёсць час яе наведаць.

А пра выставу жывапісца Міхаіла Сеўрука раскажу ў наступным матэрыяле. Дарэчы, менавіта ў яго мастацкай студыі пэўны час вучыўся Леў Гумілеўскі.

Сафія БАРАДАЎКА.

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.