krupki.by

ru RU be BE en EN


Ёсць у нашым календары дата, якую мы не можам і не маем права забыць

Автор / Новости района / Wednesday, 07 April 2021 18:35 / Просмотров: 1399

26 красавіка – Дзень памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф. А ў Беларусі 26 красавіка – агульнанацыянальны дзень смутку. 35 гадоў таму на планеце Зямля адбылася катастрофа, якая ўсхвалявала ўвесь свет і была названа чарнобыльскай трагедыяй.

У гэтыя дні на ўспамін прыйшла адна з мінулых сустрэч з тымі, хто змяніў сваё месца жыхарства  –  з розных раёнаў Гомельскай вобласці пераехаў на Крупшчыну. Прысутныя на ёй узгадвалі, што атамная станцыя была пабудавана непадалёку ад невялікага гарадка Чарнобыль на мяжы з Беларуссю. Для яе работнікаў быў узведзены сучасны горад, які, як і рака, атрымаў назву Прыпяць. Да пачатку 1984 года будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС было закончана, увайшоў у строй апошні, чацвёрты, энергаблок. А вясна 1986 года прынесла страшную бяду.

...Чарнобыльская атамная станцыя. 1 гадзіна 24 хвіліны. 187 стрыжняў кіравання і аховы павінны былі заглушыць рэактар, але гэтага не здарылася. І праз 3 секунды з’явіліся аварыйныя сігналы. Рэзка вырас ціск, і рэактар перавысіў сваю магутнасць. Чорны вогненны шар узняўся на вышыню амаль двух кіламетраў, змятаючы ўсё на сваім шляху, затым утварылася хмара, якая расцягнулася і паплыла ў розныя бакі, сеючы смерць, хваробы і бяду ў выглядзе дробных-дробных кропель.

Размова вялася аб тым, якой была радыяцыя, як ішла бараць­ба са стыхіяй, аб пе­ршых яе ахвярах, аб эвакуацыі жыхароў з 30-кіламетровай зоны. На ўскрайку Хойнікаў ёсць манумент загінулым у выніку чарнобыльскай катастрофы вёскам. Скульптура журботнай жанчыны на фоне паўкруглай сцяны з назвамі мёртвых вёсак Хойніцкага раёна. На сцяне – спіс 21 населенага пункта. І гэта толькі адносна буйныя нежылыя вёскі – маленькіх нашмат больш...

Цяжка ўявіць сабе ўсё гора тых, хто пакідаў родныя месцы назаўсёды, каму давялося перажыць сапраўдную «вайну» ў мірны час. Многія гаварылі, што не па сваёй волі яны аказаліся ўдалечыні ад тых мясцін, дзе прайшло іх дзяцінства і юнацтва, дзе пачыналася працоўная дзейнасць. Красавіцкія дні 1986 года падзялілі іх жыццё на дзве часткі, таму што мірны атам выйшаў з-пад кантролю і стаў ворагам, які не меў паху і не быў бачны.

Яны ўспаміналі свае родныя мясціны, дзе пачыналася жыццё, дзе былі зроблены першыя крокі, нагадвалі, як ваенныя праводзілі дэзактывацыю: мянялі дахі дамоў, агароджу, знімалі ў найбольш забруджаных месцах верхні пласт глебы, мылі будынкі, правяралі прадукты харчавання. І сёння гэтыя людзі, што жывуць на Крупшчыне больш за 30 гадоў, не могуць забыць, як праходзіла адсяленне. Слова «Чарнобыль» для ўсіх іх стала сінонімам слова «бяда». 

...Баліць, не зажывае чарнобыльская рана. І не знайсці словы, якія б прымусілі ўціхнуць гэты боль. Давайце будзем цаніць кожнае імгненне жыцця!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.