krupki.by

ru RU be BE en EN


Дзяцінства Аляксандры Міхайлаўны Шуцько з Ухвалы было апалена вайной

Автор / Новости района / Friday, 07 April 2023 16:26 / Просмотров: 609

Бягуць гады. Разам з імі ўсё больш аддаляюцца ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны і ўсё менш становіцца сведкаў тых суровых часоў. І з кожным годам усё мацней адчуваецца іх велічнасць і значнасць у гістарычнай спадчыне.

На ваеннае ліхалецце прыпала маленства Аляксандры Міхайлаўны Шуцько з Ухвалы. І хоць мінула шмат гадоў з той пары, памяць часам ускалыхнецца болем з глыбінь душэўных. І гэта зразумела – такія раны не загойваюцца.

Разам з мачахай маленькая Саша аповяду была сагнана ў Германію.

– Маці мая памерла пры родах, – распавядае Аляксандра Міхайлаўна. – Яе бацькі, мае бабуля і дзядуля, забралі мяне жыць да сябе. Бацька ажаніўся з другой жанчынай. Як я апынулася з ёй у Германіі, не ведаю. Ды і не ўсведамляла яшчэ, што адбываецца вакол. Памятаю толькі, як увесь час кудысьці ўцякала, а мяне зноў вярталі. Мы былі не ў канц­лагеры, мачаха працавала ў баўэра. Пра гэта я слаба памятаю. А вось вяртанне дадому памяць захавала назаўжды. Ды і ўзрост ужо больш свядомы – усё ж такі сем гадоў мне было. Доўга ехалі ў дзіравых эшалонах – холад, голад, смага, хваробы, цесната ад вялікай колькасці людзей. Праз дзіркі бачна было, якая разруха вакол. Адна радасць сагравала душу, што Беларусь ужо вызвалілі і ўрэшце рэшт доўгая дарога скончыцца, і мы вернемся у родную вёску.

Расказвала Аляксандра Міхайлаўна са слязьмі на вачах. На ўсё жыццё трагічная старонка біяграфіі працятым болем адгукаецца ў сэрцы жанчыны.

– Даехалі да станцыі Крупкі, – працягвае аповяд Аляксандра Міхайлаўна. – Нейкі мужчына давёз нас на кані да Дзянісавіч. А ўжо адтуль да Ухвалы ішлі пешшу. Дома сустрэў дзядуля, бабулі ўжо не было. Мы былі такія кволыя, абяссіленыя. Сын мачахі, крыху малодшы за мяне, хутка памёр. А мяне дзядуля выха­дзіў, я з ім так і жыла. Як дзядулі не стала, мне прыйшлося ісці ў калгас працаваць. А што рабіць? Трэба было неяк жыць. А мне ўсяго трынаццаць гадоў. Хапіла гора, што казаць!

Як наказ сучаснікам і наступным пакаленням прагучалі словы жанчыны:

– Ой, дзеткі, крый, Божа, ўсіх людзей ад вайны! Гэта самае жудаснае і страшэннае, што ёсць на свеце. Хай заўсёды будзе мір! Беражыце і захоўвайце яго – самы дарагі і бясцэнны скарб.

Ужо 23 гады, як пайшоў з жыцця муж Аляксандры Міхайлаўны. Вялікая радасць – дзеці і ўнукі. Наведвае жанчыну сацыяльны работнік, аказвае дапамогу па гаспадарцы. Не забываюць прадстаўнікі мясцовай улады – на кожнае свята сталі прывычнымі візіты спецыялістаў і старшыні сельвыканкама.

– Цяпер жыць добра, – кажа Аляксандра Міхайлаўна. – Ёсць усе ўмовы – і для нас, старэйшага пакалення, і для моладзі. Толькі трэба цаніць, што маем.

Іна ГАРА.
Фота
Ухвальскага сельвыканкама.

Тэги

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.