krupki.by

ru RU be BE en EN

У добраахвотнай акцыі "Чысты лес" прынялі ўдзел каля 400 крупчан



У добраахвотнай акцыі "Чысты лес" прынялі ўдзел каля 400 крупчан

Автор / Главные новости / Среда, 23 октября 2019 12:21 / Просмотров: 1930

У добраахвотнай акцыі «Чысты лес», прымеркаванай да Года малой радзімы, узялі ўдзел каля 400 чалавек. Як вядома, лясная гаспадарка вырашае вялікія дзяржаўныя задачы ў галіне аднаўлення, аховы і абароны лясоў. Штогод на работы па добраўпарадкаванні лясоў і навядзенні парадку на землях ляснога фонду накіроўваюцца значныя сілы і сродкі.

Садзейнічанне падтрыманню ў належным стане земляў ляснога фонду з’яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна. Разам з тым, па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых пабочных прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных і чыгуначных дарог, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках.

– Менавіта для прыцягнення мясцовага насельніцтва, моладзі, грамадскасці да дзейнасці лясной гаспадаркі 19 кастрычніка бягучага года і праводзілася рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес», – адзначыла намеснік дырэктара Крупскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Наталля Камовіч. – Напярэдадні ў нас была створана рабочая група, распрацаваны і зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні добраахвотнай акцыі, вызначаны аб’екты. У школах раёна былі праведзены лекцыі аб значэнні лесу. Толькі за адзін суботні дзень 19 кастрычніка больш чым з дваццаці вызначаных аб’ектаў было ўбрана 2,3 куб. м смецця, пасаджана каля 12 тысяч дрэў – у асноўным елка і сасна.

Далей Наталля Камовіч расказала, што ў добраахвотнай акцыі прыняло ўдзел каля 400 чалавек. Гэта – работнікі лясгаса, вучні сярэдняй школы імя Уладзіміра Крыштопенкі пасёлка Крупскага, прадстаўнікі пракуратуры, Крупскага раёна газазабеспячэння філіяла ПУ «Барысаўгаз», раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і «БРСМ». Работнікі Сяляўскага лясніцтва, у прыватнасці, убіралі берагі возера Сялява, зоны адпачынку «Залаты рог» і «Шып», Бобрскага доследна-вытворчага лясніцтва – навялі парадак на тэрыторыі ля помніка Герою Савецкага Саюза Васілю Чабатарову і ля месца адпачынку «Крыніца», што на рацэ Бобр, Крупскага лясніцтва  – убіралі берагі возера Лясное і квартал 72, што ў пасёлку Крупскім. Наогул, літаральна ўсімі лясніцтвамі і добраахвотнікамі былі ўбраны месцы адпачынку, вызначаныя кварталы, асаблівая ўвага ўдзялялася ачыстцы лесу паблізу населеных пунктаў.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

8 июля состоится прямая телефонная линия с главным врачом Крупской ЦРБ

Во вторник, 8 июля, с 9.00 до 10.00 состоится прямая телефонная линия с главным врачом УЗ «Крупская ЦРБ» ЛЕОНОВИЧ Екатериной Михайловной.
Телефон 2-44-32.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.