Міжнародны дзень абароны дзяцей сёлета адзначаецца ў 70-ты раз. Заснаваны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, ён стаў напамінкам усяму грамадству пра неабходнасць абараніць кожнае дзіця, даць магчымасць усім дзецям свету расці шчаслівымі і здаровымі. А ў 2012 годзе гэта ж арганізацыя абвясціла 1 чэрвеня яшчэ і Сусветным днём бацькоў. «… у гонар бацькоў ва ўсім свеце», – так занатавана ў рэзалюцыі. І гэтыя святы ў адным сцвярджаюць агульначалавечыя каштоўнасці як аснову трывалай і маральнай сям’і, дзе будуць радаваць душы дзіцячыя ўсмешкі.