krupki.by

ru RU be BE en EN

Творы Якуба Коласа вучаць шанаваць родную зямлю і роднае слова



Творы Якуба Коласа вучаць шанаваць родную зямлю і роднае слова

Автор / Главные новости / Среда, 02 ноября 2022 16:01 / Просмотров: 6236

Заўтра, 3 лістапада, мы адзначаем 140-гадовы юбілей з дня нараджэння песняра зямлі беларускай. Яго літаратурная спадчына – нацыянальная годнасць нашага народа.

Дастаткова адзін раз прачытаць творы Якуба Коласа, каб уражанне засталося на ўсё жыццё. Мы добра помнім з дзяцінства хлапчука Кастуся, якога «кліча рэчка, цягнуць санкі з дому», дзяўчынку Алесю, якую так пяшчотна гадавала матуля, і іншыя родныя вобразы.

Гэтымі знакавымі днямі паўсюль праходзяць розныя імпрэзы – ладзяцца выставы, коласаўскія чытанні, экскурсіі, праходзяць вечары, віктарыны і конкурсы.

Напярэдадні юбілейнай даты мы завіталі ў Бобрскую сярэднюю школу. Вучні старшых класаў адправіліся ў горад Мінск, каб наведаць літаратурны музей Якуба Коласа. А маленькія падчас канікул прыходзяць у аздараўляльны лагер «Восеньская казка». У гэты дзень настаўнікі прапанавалі ім здзейсніць падарожжа у літаратурную краіну. Разам адправіліся і мы. Яны з радасцю па­дзяліліся з намі ведамі пра пісьменніка:

– Дзень нараджэння Якуба Коласа адзначаецца 3 лістапада.

– Якуб Колас – гэта псеўданім пісьменніка. На самой справе яго завуць Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. У дзяцінстве родныя называлі яго Кастусь.

– Якуб Колас нарадзіўся ў простай сялянскай сям’і. Яго бацька быў лесніком і часта браў сына ў лес.

– А калі паэт вырас, то напісаў шмат твораў з апісаннем лясных пейзажаў, якія запомніліся яму з дзяцінства.

Ведаюць ужо маленькія чытачы і творы пісьменніка:

– «Хлопчык і лётчык».

– «Рак-вусач».

– «Алеся».

– Калі мы падрасцём, то будзем чытаць паэму «Новая зямля».

Падчас правядзення літаратурнага падарожжа дзеці з цікавасцю разглядалі фотаздымкі па творчасці Якуба Коласа. Зацікавілі іх сямейныя фатаграфіі, на якіх маленькаму Кастусю ўсяго шэсць гадоў. Некаторыя адзначылі, што зараз яны на год старэйшыя за тагачаснага Кастуся. Пранікнёна паслухалі відэазапіс песні на словы песняра «Мой родны кут, як ты мне мілы». Разам з настаўніцай Зінаідай Мігаль пачыталі верш «Хлопчык і лётчык». Натхнёныя, пагулялі ў інтэрактыўную гульню «Верталёцікі» і самі адчулі сябе лётчыкамі і зразумелі, чаму так марыў ім стаць герой верша. Дзяўчаткі ў вяночках закружыліся ў карагодзе.

– Творы Якуба Коласа вучаць нас любіць прыроду і беражліва адносіцца да яе, паважаць людзей і шанаваць роднае слова – нашу беларускую мову, – падчас завяршэння імпрэзы зрабілі такі вывад хлопчыкі і дзяўчынкі.

Іна ГАРА.

Автор

admin

admin

Актуально

2 июня председатель суда Крупского района проведет выездной прием граждан

2 июня председатель суда Крупского района Олег Викторович Логачёв в помещении ОАО «Крупский райагросервис» (Минская область г. Крупки, ул. Московская, 36/1) с 14.00 до 15.00 проведет выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Предварительная запись возможна по телефону +3751796 4-00-00.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.