krupki.by

ru RU be BE en EN

Ва ўстановах адукацыі актыўна рыхтуюцца да святкавання 85-годдзя Міншчыны



Ва ўстановах адукацыі актыўна рыхтуюцца да святкавання 85-годдзя Міншчыны

Автор / Главные новости / Четверг, 12 января 2023 10:20 / Просмотров: 915

15 студзеня мы будзем адзначаць значную падзею нашай вобласці. Некалькі месяцаў ідзе падрыхтоўка ва ўстановах адукацыі раёна. Вучні разам з педагогамі запісваюць відэавіншаванні, удзельнічаюць у акцыях і чэленджах, ладзяць імпрэзы, фотавыставы і экспазіцыі.

У Каласоўскай сярэдняй школе створана выстава «Міншчына – скарбонка краявідаў». Экспазіцыя складаецца з малюнкаў. Іх стварылі 8-класніца Аліна Карпенка і 9-класніца Ірына Макарэвіч. Юныя мастачкі наведваюць клас малюнка і жывапісу Крупскай дзіцячай школы мастацтваў.

– Наша краіна, у тым ліку і Міншчына, багатая на прыродныя краявіды, – кажа Аліна Карпенка. – Яны так маляўніча апісваюцца беларускімі пісьменнікамі ў шматлікіх літаратурных творах, з’яўляюцца матывамі карцін мастакоў. Ды мы і самі жывём у раёне, які славіцца разнастайнасцю лясоў, рэк, балот. А якая ж прырода без жывёл?  Шчыра кажучы, я вельмі люблю жывёл і птушак, таму часцей за ўсё малюю іх, ужо назапасіла значную кале­кцыю работ. Творы з выявамі ваўка, лісіцы, сінічкі і пейзажамі вы бачыце на выставе, прысвечанай 85-гадоваму юбілею нашай Мінскай вобласці.

– На выставе прадстаўлены мае работы жывапісу, – працягвае знаёмства Ірына Макарэвіч. – Гэта наша прыроднае багацце. Пагадзіцеся, што беларускія краявіды маюць вялікую колькасць фарбаў і адценняў.  Яны так і просяцца, каб іх намалявалі. Разам з бацькамі мы часта ездзім на прыроду. Летам любім бываць на возеры Сялява. У хуткім часе планую адлюстраваць яго на паперы. У шэрагу маіх работ ёсць малюнкі з выявамі ракі Бобр, куточкам малой ра­дзімы – Замкоў. Усё гэта разам і ёсць наша родная Міншчына.

Падчас наведвання Бобрскай сярэдняй школы ля выставы, прысвечанай сталічнаму рэгіёну, было шматлюдна. Гэта прыйшлі вучні з групы падоўжанага дня на азнаямляльную экскурсію.

– Выстава складаецца з двух раздзелаў, – распавядае дырэктар Вераніка Голец. – Гэта гістарычныя звесткі і сучасныя факты пра Мінскую вобласць. У гэтым навучальным годзе нашы вучні шмат вандравалі. Яны наведалі літаратурны музей Якуба Коласа ў Мінску, музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», БелАЗ, мемарыяльны комплекс «Хатынь», музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Фотаздымкі з экскурсій і складаюць другі раздзел экспазіцыі – славутыя мясціны Міншчыны.

Іна ГАРА.

Автор

admin

admin

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

18 апреля "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 18 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.