Тут размясціліся гандлёвыя рады. Тут смачна кармілі шашлыком і дранікамі, каўбасамі і выпечкай. Правесці добра час са смачнай ежай можна было за столікамі. Камфорта і зручна. А таксама можна было набыць сумкі, адзенне, абутак і іншае.
Здзіўлялі арыгінальнасцю фантазіі экспазіцыі, падрыхтаваныя работнікамі культуры. А якія прыгожыя выставы падрыхтавалі прадстаўнікі адукацыі.
Цяжка падабраць словы, каб апісаць выставы, экспазіцыі, падворкі. Іх стваральнікі прывезлі на фестываль працаўнікоў штосьці сваё, унікальнае. Населены пункт стаў вялікай святочнай пляцоўкай.
Незвычайная канцэпцыя аб’яднала падворкі селькіх выканаўчых камітэтаў. На Дажынках гасцінна запрашаў да сябе і Крупскі лясгас. Аформілі крэатыўна свае падворкі сельскагаспадарчыя арганізацыці, падрыхтавалі праграму, каб здзівіць публіку.
На свяце была арганізавана традыцыйная каравайная зона. Караваі і снапы радавалі гасцей сваёй прыгажосцю. Некаторыя здзіўлялі памерамі, другія прыцягвалі ўвагу дызайнам.
Сёлета намалот аграрыяў Крупскага раёна саставіў амаль 70 тысяч тон зерневых і зернебабовых культур, пры ўраджайнасці 39,1 цэнтнера з гектара. Высокі паказчык – вынік адданай і руплівай працы людзей, тых, хто з ранку і да вечара ў полі вырошчвае хлеб – наш гонар, наша багацце.
Сімвал «Дажынак» – каравай новага ўраджаю. Па даўняй традыцыі ён уручаўся гаспадару. Менавіта каравайным абрадам пачалося ўрачыстае мерапрыемства. Хлеб з мукі 2025 года, як сімвал удалага завяршэння жніва і росквіту нашай краіны, быў уручаны старшыні Крупскага райвыканкама Вячаславу Лапатка.
Са словамі прывітання і падзякі да хлебаробаў звярнуўся страшыня Крупскага райвыканкама Вячаслаў Лапатка:
– Уборачная кампанія гэтага года стала сур’ёзным экзаменам для аграрыяў. Вы з гонарам прынялі выклік халоднай вясны і дажджлівага лета, дастойна правялі ўборку ўраджая. Гэта вынік зладжанай працы ўсіх сельскагаспадарчых арганізацый раёна. Дзякуй усім за прафесіяналізм, за тое, што кожны на сваім месцы зрабіў усё, каб сабраць ураджай якасна і своечасова. Хлеб – гэта бяспека дзяржавы, гэта гарантыя бяспечнага жыцця. І вы, кожны з удзельнікаў жніва, з упэўненасцю можаце сказаць, што ў важкім караваі Беларусі ёсць часцінка вашай нястомнай працы.
Самай важнай падзеяй свята з’яўляецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лепшых працаўнікоў і сельскагаспадарчых арганізацый раёна. Яе правёў старшыня райвыканкама Вячаслаў Лапатка.
Першым на сцэну падняўся дырэктар СУП “Шчаўры-агра” Барыс Трыдзенскі. І гэта невыпадкова, бо ў прадпрыемства – першае месца ў раённым спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю ў 2025 годзе сярод сельскагаспадчых арганізацый. На другім месцы – вытворчая пряцоўка ў в. Дворышча ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі”. Трэцяе месца заняла ААТ “Крупскі райаграсэрвіс”.
Калі мы вымаўляем слова “хлеб”, мы бачым поле са спелым калоссем, мы бачым людзей, якія старанна працуюць, каб парадаваць кожнага самым каштоўным багаццем. Такія людзі атрымалі заслужаныя ўзнагароды.
Сярод старшых камбайнераў, якія дасягнулі максімальнага ўмоўнага намалоту зерня на зернеўборачным камбайне пры высокай якасці работ на ўборцы ўраджаю, лепшым стаў Арцём Валькевіч, старшы камбайнер вытворчай пляцоўкі ў в.Дворышча ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі”, за другое месца ўзнагароджаны Сяргей Шарапаў, старшы камбайнер СУП “Шчаўры-агра”, за трэцяе – Вячаслаў Ігнаткоў і Дзядовіч Ігар, старшы камбайнер і камбайнер ААТ “Крупскі райаграсэрвіс”.
Кожны год ва ўборачнай кампаніі прымае ўдзел моладзь, гэта сведчыць пра ўзрост папулярнасці сельскагаспадарчай працы. Сярод маладзёжных экіпажаў адзначаны: за першае месца – экіпаж у складзе Рамана Крывецкага, старшага камбайнера, Анастасіі Крывецкай, памочніка камбайнера СУП “Шчаўры-агра”, за другое – экіпаж Сяргея Кручка, старшага камбайнера, Аляксандра Шведа, камбайнера СУП “Шчаўры-агра”, за трэцяе месца – Аляксандр Шульга, старшы камбайнер ААТ “Крупскі райаграсэрвіс”.
Не абыходзіцца ўборка ўраджаю без своечасовай адвозкі зерня ад камбайнаў. На цырымоніі ўзнагароджвання гучалі імёны і лепшых вадзіцеляў. Сярод вадзіцеляў траспартных сродкаў, якія дасягнулі максімальнай ўмоўнай колькасці перавезенага зерня, першае і другое месца ў вадзіцеляў СУП “Шчаўры-агра” Мікалая Дзеравяга і Віктара Куляша адпаведна, на трэцім месцы – Вадзім Глінчык з ААТ “Халопенічы”.
Узнагародзілі пераможцаў і сярод звёнаў аператараў зернесушыльных установак сельскагаспадарчых арганізацый. Звяно вытворчай пляцоўкі ў в.Дворышча ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі” ў складзе аператараў Сяргея Сліжкова, Мікалая Ляшкова, Вітольда Радушкевіча – на першым месцы. На другім месцы – звяно СУП “Шчаўры-агра”, ў якім працуюць Васіль Асінскі, Юры Ціхановіч, Аляксандр Зуёнак, Васіль Жылінскі. За трэцяе месца было адзначана яшчэ адно звяно вытворчай пляцоўкі ў в.Дворышча ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі” ў складзе аператараў Ігара Лазарэвіча, Уладзіміра Барана, Барыса Блізнеца, Івана Сабалеўскага.
Вызначылі лепшых сярод галоўных аграномаў і галоўных інжынераў. Пераможцамі сталі Валерый Куянічэнка, галоўны аграном СУП “Шчаўры-агра”, Аляксандр Шашкоў, галоўны інжынер ААТ “Кляновічы”.
Поспех хлебаробаў не толькі закладвае трывалы падмурак харчовай бяспекі дзяржавы, але і з’яўляецца асновай дабрабыту ў кожным доме, сям’і, краіне.
Гучалі на свяце словы віншавання ад першага намесніка старшыні Мінаблвыканкама Васіля Сысоева.
Ён узнагародзіў крупчан за высокі прафесіяналізм, уклад у развіццё сельскай гаспадаркі раёна Падзякамі старшыні Мінаблвыканкама.
З прыемнай місіяй на сцэну падымалася Валянціна Козел, старшыня Крупскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Яна ўручыла ганаровыя граматы ад Мінскага абкама старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Крупскі райаграсэрвіс” Кацярыне Галавач, Васілю Лыскаўцу, начальніку ўчастка ААТ “Кляновічы”, Андрэю Ліфанаву, галоўнаму інжынеру СУП “Шчаўры-агра”, Аляксандру Лабаноўскаму, трактарысту-машыністу ААТ “Крупскі райаграсэрвіс”, Сяргею Лагуну, трактарысту-машыністу ААТ “Кляновічы”.
Канцэртнымі нумарамі жадалі хлебаробам радасці, шчасця і дабрабыту артысты і творчыя калектывы Крупшчыны, харэаграфічны калектыў “Каханачка” Коханаўскай дзіцячай школы мастацтваў, народны ансамбль народнай музыкі і песні “Траецкія музыкі”. Таксама мясцовыя артысты.