krupki.by

ru RU be BE en EN

Прастора для натхнення: як бібліятэка Крупшчыны робіць мерапрыемствы незабыўнымі



Прастора для натхнення: як бібліятэка Крупшчыны робіць мерапрыемствы незабыўнымі

Автор / Главные новости / Понедельник, 15 сентября 2025 09:41 / Просмотров: 40

15 верасня ў краіне адзначаецца Дзень бібліятэк. Сёння гэта не толькі месца для чытання, гэта прастора для творчасці і натхнення.

Сучасная бібліятэка зусім не падобна на тую, што была раней. Цяпер гэта пляцоўка абслугоўвання і новых ведаў, захавання культурнай спадчыны, атрымання інфармацыі і дакументаў на часовае карыстанне і на любым носьбіце, матэрыяльным і нематэрыяльным. Супрацоўнікі актыўна праводзяць культурна-асветніцкую дзейнасць, ладзяць выставы, адукацыйныя мерапрыемсты.

Бібліятэчным абслугоўваннем насельніц­тва Крупскага раёна займаюцца дзесяць устаноў: раённая бібліятэка імя Янкі Купалы, дзіцячая бібліятэка, дзве гарпасялковыя, шэсць сельскіх.

Фонд бібліятэк раёна складае 175 100 экзэмпляраў. За год іх наведваюць практычна сем тысяч карыстальнікаў. Працуюць аб’яднанні па інтарэсах, з іх для дзяцей – шэсць. У Крупскай раённай і Халопеніцкай бібліятэках дзейнічаюць публічныя цэнтры прававой інфармацыі.

Бесперапынна рэалізуюцца праграмы і праекты розных узроўняў: праект пра ветэранаў бібліятэчнай справы «Жыццё без кнігі я не ўяўляю», праект выставачнай дзейнасці «Зазірні ў бібліятэку», патрыя­тычны «Мінулых гадоў жывая памяць», для дзяцей «Пачытаем, пагуляем, адпачнем, час з карысцю правядзем». Цікавым атрымаўся праект «Пісьменнікі-ўраджэнцы роднага краю».

Святлана Каляда, намеснік дырэктара Крупскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы, адзначае, што ўстанова задзейнічана амаль што на ўсіх святах:

– З цыклам мерапрыемстваў мы прымалі ўдзел у XXIV фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2025», з краязнаўчымі мерапрыемствамі бібліятэкары выяз­джалі на Курган Славы. Там прадстаўлялі пляцоўку «Нашы землякі ў баях за Радзі­му», выставу ў чамадане «Франтавая бібліятэка», акцыю-рэквіем «Журавы нашай памяці», дзе ўспомнілі дзядоў і прадзедаў, якія прайшлі дарогамі вайны.

Раённыя мерапрыемствы таксама не абыходзяцца без цікавых лакацый бібліятэк. Усе памятаюць Цягнік Памяці ў парку, дзе кожны вагон змяшчаў інфармацыю пра герояў Савецкага Саюза, нашых землякоў. Адзін з вагонаў абсталявалі супрацоўнікі раённай бібліятэкі і гісторыка-краязнаўчага музея. Былі аформлены выставы плакатаў, юбілейных нумароў раённай газеты.

Не забываюць у храме кніг і пра самых маленькіх наведвальнікаў. Да Дня абароны дзяцей у гарадскім парку была падрыхтавана конкурсная праграма з гульнямі, літаратурнай віктарынай.

Кніжныя выставы «Беларусь непераможная», «Рамёствы продкаў жывуць у вяках» зацікавілі прысутных на святкаванні Дня Незалежнасці.

Для павелічэння цікавасці да чытання бібліятэка працуе і віртуальна, бо сацыяльныя сеткі вельмі хутка ўвайшлі ў наша жыццё.

Акрамя афіцыйнага сайта функцыянуюць суполкі ў мэсэнджарах. Гэта выдатная магчымасць рэкламы кніжных фондаў устаноў, далучэння падпісчыкаў да чытання.

У бібліятэках няма выпадковых людзей. Тут – толькі сапраўдныя патрыёты сваёй справы, для іх яна стала часткай жыцця, лёсам.

Ужо трыццаць дзевяць гадоў у прафесіі загадчык аддзела маркетынга, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Ванда Васілевіч, столькі ж працуе Таццяна Яблонская. Сорак два гады ў аддзеле камплектавання Людміла Дзірко, сорак пяць гадоў у Крупскай сельскай бібліятэцы працуе Галіна Голуб. Сорак чатыры гады дарыць радасць чытання Ганна Макарава, бібліятэкар Узнацкай сельскай бібліятэкі-клуба.

Нельга не прыгадаць флагманаў бібліятэчнай справы, якія доўгі час служылі чытачу і кнізе. Гэта дырэктар Наталля Купрыянава, загадчыкі аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду Еўдакія Камарова, Раіса Міхальчук, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Людміла Прыстаўка, метадыст Наталля Сакалова, бібліятэкары Ірына Ціхалава, Людміла Рыбачонак, Раіса Макарэвіч, Алена Стукалава, Ірына Арлова, Валянціна Петрыкава, Марыя Харашэўская, Зоя Сас, Марына Дамаронак, Ларыса Майстрэнка, бібліёграф Валянціна Глінская, а таксама тыя, чыя работа наведвальнікам была непрыкметнай, але для ўсёй сістэмы важнай – гэта Вера Маласай і Таццяна Нетцаль. Маладыя калегі дзякуюць ветэранам за веды і карысны вопыт.

Сёння ў раённай бібліятэцы рыхтуюцца да значнай падзеі – у кастрычніку адзначаць яе 95-годдзе.

Бібліятэкі патрэбны ў любы час, бо тут самая дакладная інфармацыя, нягледзячы на сучасныя тэхналогіі. Тут працуюць з чытачом, дапамагаюць у выбары кніг, арганізоўваюць цікавыя і пазнавальныя мерап­рыемствы. Удзячнасць людзей адчуваецца. Дзякуючы гэтаму, бібліятэкары разумеюць, што іх праца карысная і неабходная, а гэта самае галоўнае. Пажадаем усім, хто звязаны з работай бібліятэк, незабыўных эмоцый, прагрэсіўнага развіцця і поспеху, а таксама незлічонай колькасці наведвальнікаў.

Уладзімір РОГАЎ.

Фота Святланы ГРЫНЬ.

Автор

admin

admin

Актуально

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.