krupki.by

ru RU be BE en EN

Вера Свідзерская – адзін з тых настаўнікаў, якія разу­меюць, што інтарэсы, погляды нашай моладзі мяняюцца



Вера Свідзерская – адзін з тых настаўнікаў, якія разу­меюць, што інтарэсы, погляды нашай моладзі мяняюцца

Автор / Главные новости / Воскресенье, 30 ноября 2025 10:38 / Просмотров: 1439

«Рэалізаваць свой патэнцыял і прафесіяналізм для сучаснай і якаснай адукацыі», – ставіць перад сабой задачу Вера Свідзерская.

 

Педагог СШ № 3 г. Крупкі далучылася да рэспубліканскай праграмы.

«Настаўнік для Беларусі» – праект, які падтрымлівае педагогаў у іх імкненні стаць лідарамі ў адукацыі. Удзельнікі праграмы на працягу двух гадоў працуюць у звычайных школах, каб забяспечыць роўнасць адукацыйных магчымасцяў для навучэнцаў.

Вера Свідзерская, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, – удзельніца сёмага набору, а СШ № 3 г. Крупкі стала школай-партнёрам рэспубліканскай праграмы. Ёй ужо шэсць год. Чула пра яе настаўнік з самага першага набору. Але далучыцца спыняла адна ўмова – неабходна было змяніць месца жыхарства і пераехаць туды, куды накіруюць па праграме. З часам умовы змяніліся. Вера Сяргееўна вырашыла дзейнічаць.

– Чаму я выбрала гэту праграму? Таму што яе місія вельмі мне блізкая. Кожны вучань павінен мець магчымасць раскрыць сябе. У мяне час ад часу ўзнікаюць думкі, што я нарадзілася настаўнікам. Ні на адну хвіліначку не пашкадавала, што абрала педагагічны шлях. Для мяне дзеці ўсе аднолькавыя незалежна ад паспяховасці. Я ўпэўнена, што ёсць такія таленты, якія проста трэба развіваць, – адзначае Вера Свідзерская. – Штосьці падказ­вала  – гэта маё месца. Самым складаным крокам было адва­жыцца запоўніць анкету. Гэта асазнанне таго, што ты звязваеш сябе на два гады з пэўнымі абавязкамі. Я – чалавек настойлівы. Калі адчуваю, што гэта маё, не бачу перашкод, заўсёды іду да сваёй мэты.

Першае выпрабаванне – анкета з даволі сур’ёзнымі пытаннямі – паспяхова было пройдзена. Затым эсэ пра свае намеры адносна праграмы. А далей – вельмі цікавае і незвычайнае заданне: урок даўжынёю ў сем хвілін. Адметнасцю ўрока было тое, што яго правядзенню запланавана перашкаджалі размовамі, тэлефоннымі званкамі, стуканнем, груканнем. Сапраўдная праверка на стрэса­ўстойлівасць.

З шэрагу настаўнікаў да летняга інтэнсіву (яшчэ адзін з этапаў) засталося толькі дваццаць. Амаль што месяц педагогі былі на своеасаблівых курсах.

– Індывідуальна з намі працуюць куратары. Мы штомесяц запісваем урокі і адпраўляем ім для аналізу. Ёсць і метадыст, які таксама з намі супрацоўнічае. Ён дапамагае ўдасканаліць пэўныя элементы ўрока, указвае на тое, над чым трэба яшчэ падумаць. Кожны месяц удзельнікаў праекту падтрымліваюць фінансава стыпендыяй, таксама ўсе атрымалі для працы ноўтбукі, – падкрэслівае педагог. – Сваім вопытам з калегамі ўжо давялося падзяліцца ў Слонімскай гімназіі, Нясяцкай СШ, наперадзе – інтэнсіў у Прылукскай СШ.

Па ўмовах праграмы яе ўдзельнікі павінны рэалізоўваць адукацыйныя праекты. Вера Свідзерская свой праект звязала са школьнай радыё-медыястудыяй: па пятніцах вучні і настаўнікі слухаюць эфіры ў сценах школы, вядуцца старонкі ўстановы ў сацыяльных сетках. Дзякуючы гэтай працы выконваецца асноўная місія праграмы – усе вучні маюць магчымасць раскрыць свае здольнасці. Адны становяцца вядучымі, другія рыхтуюць інфармацыйны матэрыял, трэція манціруюць відэаролікі. Трэба адзначыць, што 150 вучняў школы запоўнілі анкеты, каб далучыцца да радыё-медыястудыі.

Вера Сяргееўна – адзін з тых настаўнікаў, якія разу­меюць, што інтарэсы, погляды нашай моладзі мяняюцца, актыўна развіваюцца сродкі інфармацыі:

– Я проста абавязана быць у трэндзе, каб дзеці маглі паказаць свае лепшыя якасці. Упэўнілася яшчэ раз, што знаходжуся на сваім месцы, у патрэбны час і раблю сапраўды вялікую справу.

Уладзімір РОГАЎ.

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.