Ідуць апошнія прыгатаванні да сустрэчы Новага года. Водар хвоі і мандарын, прыемныя пахі з кухні, мігценне рознакаляровых агеньчыкў, сустрэча гасцей, падарункі, віншаванні – таемны, загадкавы і рамантычны час. Дзеці з нецярплівасцю чакаюць Дзеда Мароза са Снягуркай, якія здзейсняць іх мары і жаданні.
Новы год – свята для ўсіх пакаленняў, акутанае цялом і ўтульнасцю. Час, які міжволі кожнага з нас вяртае ў думках у далёкія і шчаслівыя імгненні. Упэўнена, што ні адзін дарослы не забыў сваё навагодняе дзяцінства, калі елка здавалася вялікай, а яе ўбранства – сапраўдным багаццем. Памятаем, у якіх герояў пераапраналіся на школьных ранішніках, як беглі на пошту, каб апусціць у скрыню паштоўкі для сваякоў…
31 снежня за сталом збіраюцца сем’і, і часам – некалькімі пакаленнямі. А што можа быць даражэй за вясёлыя размовы з блізкімі людзьмі! Такія гутаркі набываюць асаблівае значэнне – падтрымліваюць адзін аднаго, натхняюць на новыя поспехі і дасягненні.
Адлічвае 2025-ы год свае апошнія гадзіны, каб уступіць месца новаму, 2026-у году. А разам з ім – новым надзеям і планам.
Няхай Новы год прынясе ўсім дабрабыт, радасць, пройдзе з роднымі і блізкімі людзьмі, напоўніць нашы сэрцы надзеяй і верай у цуды. Будзьце ўдзячны кожнаму дню, цаніце надзейных і верных сяброў. З Новым годам, паважаныя чытачы! З новым шчасцем!


