Па беразе Сялявы размясціліся імправізаваныя пляцоўкі, дзе “рассяліліся” дэлегацыі – там усё прадугледжана для зручнасці, з сапраўдным турысцкім шармам – месцы пад вогнішча, палатак, мангалаў і г.д. Кожная каманда абуладкавала сваю стаянку ва ўласным стылі – з густам і вельмі арыгінальна.
На пачатку праграмы, яшчэ да цырымоніі адкрыцця абласнога моладзевага свята, каманды прэзентавалі свае візітоўкі і актыўна ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах.
Свята мае быць незабыўным. Больш фота и відэа тут.



На беразе маляўнічай Сялявы, што на Крупшчыне, распачаўся абласны моладзевы фестываль “Васільковы вянок”. На зоне адпачынку “Камсамольскі бераг” як ніколі людна, шумна і шматкалярова. Дэлегацыі са ўсіх раёнаў Міншчыны прыехалі ў гэта цудоўнае месца, каб добра адпачыць, адсвяткаваць Дзень моладзі, паказаць сябе ў спартыўных і творчых спаборніцтвах.