krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчанка стала дыпламанткай абласнога конкурсу-пленэру юных мастакоў «Фарбы роднай зямлі»



Крупчанка стала дыпламанткай абласнога конкурсу-пленэру юных мастакоў «Фарбы роднай зямлі»

Автор / Главные новости / Вторник, 10 июля 2018 15:25 / Просмотров: 2942

Вікторыя АгіевічНекалькі дзён напружанай працы і адкрыццё новых талентаў. Трэба адзначыць высокі ўзровень конкурсу. Сярод удзельнікаў – вучні дзіцячай мастацкай школы горада Барысава, флагмана беларускай мастацкай адукацыі для дзяцей – Салігорскай мастацкай школы. На вышыні была і Вікторыя Агіевіч – вучаніца класа малюнка і жывапісу Крупскай дзіцячай школы мастацтваў.  

Пра сябе Віка гаворыць сціпла:

– Тры гады займаюся ў гуртку «Вясёлка». Да гэтага ўмела маляваць – трошкі. Усім мастацкім прамудрасцям мяне навучыла мой выкладчык Галіна Віктараўна Пахомава. Пішу акварэльнымі фарбамі і гуашай. Лепш атрымліваецца гуашай. У асноўным – краявіды. І мне гэта сапраўды падабаецца. На адной са сваіх карцін я адлюстравала бабулін домік. Яна жыве на вуліцы Зарэчнай у горадзе Крупкі.

Гэту карціну, у ліку работ сямі вучняў, Галіна Пахомава адвезла на адборачны тур конкурсу-пленэру. І ёсць вынік! Вікторыя Агіевіч выйшла ў абласны этап!

Некалькі дзён конкурсу, творча насычаных запамінальнымі прыгодамі. Першы дзень – і адразу з карабля на баль.

– Нас прывезлі на аўтобусе ў Станькава, да развалін графскага дома Чапскіх, –  распавядае Віка. – Мы выйшлі і адразу пачалі маляваць. На наступны дзень паехалі ў Смілавічы. Тут малявалі дзве вялікіх карціны. Трэба было самім выбраць нейкае месца для пейзажу. З Галінай Віктараўнай пайшлі да рэчкі. Знайшлі там вялікае выварачанае дрэва. Гарлачыкі – на заднім плане. Адным словам, прыгажосць – сядай і пішы!

– Такая сухмень усюды, і толькі невялікае балотца наперадзе, – з усмешкай працягвае Галіна Пахомава. – Сталі пераходзіць да вярбы, каб размясціцца з мальбертам у цяньку. І тут Віка паслізнулася і села ў лужыну прама перад гэтай вярбой. Знялі тапкі, нешта з вопраткі ў рэчцы памылі, павесілі на кусты сушыць і ўзяліся за працу. Бо часу не было. За тры гадзіны неабходна было арганізаваць кампазіцыю. А Вікторыі ўсяго толькі 11 гадоў! Па ўмовах конкурсу выкладчыку можна было прысутнічаць побач. Пэндзля ў рукі браць нельга! Словам і прафесійнай парадай дапамагай, калі ласка. Але Віка – вучаніца здольная і працавітая. Схоплівае ўсё на ляту.

Увечары тут жа, у Смілавічах, крупчанка малявала панскі маёнтак – дакладней частку гаспадарчай пабудовы з чырвонай цэглы. На ўсё пра ўсё – тры гадзіны часу. Працавала тоўстым пэндзлікам, каб хутчэй было, і ўжо потым разам з выкладчыкам удакладнялі дэталі.

На трэці дзень юных мастакоў прывезлі ў Чэрвень. Малявалі дом беларускага касманаўта Алега Навіцкага, дзе цяпер жыве яго маці.

– Маленькі такі домік, нічым асаблівым не вылучаецца, – расказвае Віка. – Хіба што абабіты зялёным сайдынгам. Нашы «калегі» папрасіліся да бабулі ў дворык. Мы разам з усімі не пайшлі, а размясціліся на вуліцы насупраць дома. Сядзім, малюем, мясцовыя жыхары сталі падыходзіць і цікавіцца нашай творчасцю.

– Віка пачала працаваць, а ў яе нічога не атрымліваецца, – успамінае Галіна Пахомава. –  Знервавалася, слёзы па шчоках цякуць. Увогуле, эмоцый хапіла. Творчыя людзі, яны такія…

А ў выніку – праца Вікі аказалася ў ліку лепшых. Журы адабрала карціну, каб падарыць Алегу Навіцкаму. Дарэчы, у Чэрвені малявалі яшчэ адну карціну на касмічную тэму. І тут крупчане знайшлі сваю разыначку – праца атрымалася арыгінальнай.

– Што мы зрабілі? – раскрывае сакрэт выкладчык. – Выкарыстоўвалі тэхніку гратаж. Гэта калі верх дробных дэталяў прадрапваюць чым-небудзь вострым. Напрыклад, кончыкам пэндзліка. Атрымліваецца незвычайная фактура.

– Так, наша работа не падобная на іншыя, – згаджаецца Віка. – Мы адлюстравалі Сусвет з зоркамі. Спачатку намалявалі чорны прамавугольнік. Потым узялі і напырскалі бяліл –  атрымаліся зоркі. Затым выразалі сілуэт Сусвету. Замест вачэй намалявалі зоркі. Унізе –  зямлю. Увогуле, выкарыстоўвалі нетрадыцыйную тэхніку.

Пасля абеду з Чэрвеня ўдзельнікі пленэру адправіліся ў Раванічы. Спачатку была пазнавальная экскурсія па панскім маёнтку.

– Усё ў маляўнічых руінах, – успамінае Віка. – Мясцовыя жыхары сустрэлі нас гасцінна. Правялі па панскай сядзібе, распавялі яе гісторыю. Уразіў 200-гадовы парк. Гэта сапраўдны дэндрапарк! Там такія ліпы растуць! Тут жа накрылі для гасцей столік. Пачаставалі хатнім печывам, бярозавым сокам, квасам. Пасля чаго мы прыступілі да работы.

– І ў гэты дзень не абышлося без прыгод, – дадае Галіна Пахомава. – Ліпавы пах надаваў натхненне. Толькі ўвайшлі ў творчы працэс, як нас у літаральным сэнсе атакавалі камары. Віка адбівалася ад іх і працягвала маляваць. Прыйшлося пайсці на хітрасць – абматалі ногі цэлафанавымі пакетамі. Хоць якая, ды палёгка. І ў дадатак да ўсяго яшчэ дождж лінуў – і прама дзецям на работы. Некаторыя з іх проста пацяклі. Усе схапілі тое, што ўцалела, селі ў аўтобус і вярнуліся ў Чэрвень. Камісія дазволіла дзецям дарабіць у інтэрнаце.

Вікторыя Агіевіч выступіла годна – за чатыры дні пяць вялікіх работ з натуры і дадатковая на тэму космасу. Як вынік – дыплом за арыгінальнае рашэнне вясковай тэматыкі ў Год малой радзімы. У поспеху сваёй вучаніцы выкладчык не сумнявалася:

– Я першапачаткова ведала: на конкурс-пленэр паедзе тое дзіця, якому патрэбна мінімальная дапамога, – і выбрала Віку. Яна здольная і працавітая, у патрэбны момант можа мабілізаваць усе свае сілы і здольнасці. І трэба адзначыць: Віка зрабіла велізарную працу. Малявала карціны  на фармаце А2. У класе ж малюем на А3. І не прыроду, а пастаноўку. Да таго ж у класе штучнае асвятленне, накіраванае і пастаяннае. На конкурсе Віка малявала на вуліцы. У чым складанасць? За тры гадзіны сонца змяняе сваё становішча. Мяняюцца цені. Мастаку трэба паспець хутка ўсё адлюстраваць на палатне. Таму ва ўмовах конкурсу і ўказаны тры гадзіны часу, каб паспець.

Паспяховы дэбют натхніў Вікторыю:

– Нашу работу адабралі падарыць касманаўту – гэта значыць многае! 

Автор

admin

admin

Актуально

2 июня председатель суда Крупского района проведет выездной прием граждан

2 июня председатель суда Крупского района Олег Викторович Логачёв в помещении ОАО «Крупский райагросервис» (Минская область г. Крупки, ул. Московская, 36/1) с 14.00 до 15.00 проведет выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Предварительная запись возможна по телефону +3751796 4-00-00.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.