krupki.by

ru RU be BE en EN

Более 40 рыбаков соревновались на чемпионате Крупского района по подледной ловле (фото)



Более 40 рыбаков соревновались на чемпионате Крупского района по подледной ловле (фото)

Автор / Главные новости / Вторник, 26 февраля 2019 16:17 / Просмотров: 2527

Чарговы чэмпіянат раёна па падлёдавай лоўлі рыбы на зімнюю вудачку сярод працоўных калектываў прайшоў на зоне адпачынку «Камсамольскі бераг» возера Сялява. Агульнае кіраўніцтва правядзеннем спаборніцтваў ажыццяўляла ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, а мэтай з’яўлялася папулярызацыя і прапаганда здаровага ладу жыцця, умацаванне здароўя, прыцягненне насельніцтва да заняткаў масавымі відамі спорту. Хочацца адразу заўважыць, што пастаўленую мэту дасягнулі стопрацэнтна – палова суботняга дня прайшла недарэмна: цудоўнае сонечнае надвор’е (асабліва пасля папярэдніх моцных вятроў), свежае паветра, узнёслы настрой і, бясспрэчна, жаданне паспаборнічаць і паспрабаваць рыбацкага шчасця.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў, згодна палажэння аб правядзенні спаборніцваў, якія былі загадзя дасланы ва ўсе працоўныя калектывы, пачалася пасля 6 гадзін раніцы суботы, 23 лютага, у гарадскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе. І ўжо ў 7 гадзін аўтобус з рыбакамі ўзяў накірунак на Калодніцу. Цікава было слухаць рыбакоў, якія час ад часу давалі парады адзін аднаму, выказвалі спадзяванне, што клёў сёння будзе і хоць якая рыбка ды трапіць на вудачку.

...Не было яшчэ і 8 гадзін, як арганізатары спаборніцтваў выйшлі на возера і падзялілі ўчасткі на тры сектары, адзначыўшы кожны чырвонымі сцяжкамі. Затым было пастраенне каманд, а іх, дарэчы, на гэты раз аказалася 15. Намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Уладзімір Ахрамчук, у прыватнасці, адзначыў, што сёлетні чэмпіянат раёна па падлёдавай лоўлі рыбы-2019 праходзіць якраз у Дзень абаронцаў Айчыны, ён павіншаваў усіх са святам, нагадаў палажэнне і правілы спаборніцваў, пажадаў усім удзельнікам пазмагацца за званне самых умелых і ўдачлівых.

І вось усе скіраваліся на возера. Набраўшы ў вёдры вады з падрыхтаванай лункі, удзельнікі сабраліся ў сектараў з адпаведнымі нумарамі. Заўважым, што сонца, якое якраз узнімалася, сваімі промнямі асвятляла ўсё навокал, і не было такіх, хто б не скіраваў свой позірк на яго ззянне. Адразу пасля свістка рыбаловы пачалі свідраваць лункі. Было бачна, як хтосьці дражніць рыбу лёгкай гульнёй вудачкі, а хтосьці вырашыў паспрабаваць удачу на глыбіні. Асобныя імкнуліся адысці далей, і наадварот, некаторыя выбралі месца ля самага берага.

Разам з суддзямі, якія знаходзіліся ў кожным сектары, мы назіралі, як падсякаўся акунёк і адразу трапляў у вядро з вадой, што стаяла побач, асобным пашэнціла лавіць не толькі акунькоў, але і плотак. На маё пытанне, хто з прысутных самы малады і самы старэйшы рыбак, адказ знайшоўся хутка. Самым юным аказаўся Кірыл Шукайла – вучань Худавецкай СШ. Пры размове з хлопцам высветлілася, што яго бацька – Уладзімір Шукайла – працуе ў Сяляўскім лясніцтве, на спаборніцтвы не змог паехаць, таму замест сябе адправіў сына. Кірыл таксама захапляецца рыбалкай, але летняй, сёння ўпершыню ўдзельнічае ў зімовай. А вось самы старэйшы рыбак – 65-гадовы Аляксандр Шуцько – гэтай справай займаецца з дзяцінства, ён пастаянны ўдзельнік усіх чэмпіянатаў па рыбнай лоўлі, як інструктар па спорце заўсёды на спаборніцтвы выстаўляе каманду і, дарэчы, нават не адну.

Падыходзячы да рыбакоў і размаўляючы з імі, усе ў адзін голас заяўлялі, што зімовая рыбалка – гэта цікавы і захапляльны занятак, і яны з задавальненнем удзельнічаюць у такіх спаборніцтвах.

Час праляцеў незаўважна. Роўна а 12 гадзіне прагучаў свісток. І суддзі ўсіх сектараў падыходзілі да кожнага ўдзельніка чэмпіянату і складвалі рыбу ў прамаркіраваныя пакеты. А затым пачаўся самы адказны момант – яе ўзважванне. Вага злоўленай рыбы запісвалася ў пратакол і вагалася... ад 50 грамаў да 2 кілаграмаў 620 грамаў.

...Ізноў пастраенне каманд. Уладзімір Ахрамчук называе пераможцаў, уручае ім Ганаровыя граматы, медалі і прызы, зычыць новых удач на наступных спаборніцтвах. Пераможцамі і прызёрамі сталі каманды філіяла «Крупскае УМГ ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь»: І месца – УМГ № 1 у складзе Віталія Рапіцкага, Мікалая Азрэлева, Дзмітрыя Каравая (агульная вага ўлову 5 кг 790 г); ІІ месца – УМГ № 3 у складзе Аляксандра Арлова, Міхаіла Рабцава, Аляксея Малашчанкі (агульная вага ўлову 4 кг 40 г); ІІІ месца – УМГ № 2 у складзе Дзмітрыя Шайтанава, Дзяніса Рошчына і Сяргея Клюні (агульная вага ўлову 2 кг 580 г). У асабістым першынстве пераможцам стаў Віталь Рапіцкі, агульная вага злоўленай ім рыбы – 2 кг 620 г, у прызёрах аказаліся Мікалай Азрэлеў (вага ўлову 1 кг 750 г) і Міхаіл Рабцаў (вага ўлову 1 кг 720 г).

У табліцы спартакіяды сярод працоўных калектываў па падлёдавай лоўлі рыбы на зімнюю вудачку месцы размеркаваліся наступным чынам: І – Крупскае УМГ; ІІ – Крупскі РАУС (агульная вага ўлову 2 кг 520 г), ІІІ – Крупская ЦРБ (агульная вага ўлову 2 кг 330 г).

Пасля фотасесіі каманд-пераможцаў удзельнікі чэмпіянату выказалі сваё меркаванне: галоўнае не ўзнагароды, а атрыманыя зарад бадзёрасці і цудоўны настрой.

Автор

admin

admin

Актуально

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

23 ноября "прямую линию" проведет председатель районного Совета депутатов

В субботу, 23 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна. Телефон 2-77-47.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.