krupki.by

ru RU be BE en EN


Чаму на Масленіцу першы блін пакідалі на чырвоным куце?

Автор / Калейдоскоп / Понедельник, 16 февраля 2026 08:33 / Просмотров: 23

Чаму на Масленіцу першы блін пакідалі на чырвоным куце? Які сэнс надавалі катанню з гары? Куды высыпалі попел пасля спальвання пудзіла?

З 16 па 22 лютага беларусы будуць святкаваць Масленіцу. Крупчане спрадвеку адзначалі гэты тыдзень весела і гучна. Галоўнай стравай былі бліны. З маслам, смятанай, мёдам.

Панядзелак атрымаў назву «Сустрэча». Рыхтавалі святочны стол і пяклі традыцыйныя прысмакі. Першы блін масленічнага тыдня прызначаўся продкам, якіх ужо няма з намі. Яго пакідалі на чырвоным куце як сімвал павагі і пашаны. З гэтым рытуалам звязана паходжанне прымаўкі «Першы блін комам»: значыць не для жывых. Блін потым аддавалі птушкам, каб яны аднеслі на сваіх крылах у нябёсы ўспаміны пра родных. Добрыя гаспадыні прытрымліваліся строгіх правілаў: не пускаць у панядзелак у свой дом чужых жанчын і старых мужчын, каб не наклікаць бяду.

Аўторак – «Зайгрышы». Пачыналіся гулянні. А вось катанню з гары надавалі асаблівы сэнс. Напрыклад, існавала павер’е, што лён будзе даўжэйшы ў таго, хто далей за ўсіх з’едзе з гары. З серады на чацвер да дзяцей далучаліся маладыя пары. На думку продкаў, гэта садзейнічала прабуджэнню зямлі ад зімняга сну.

Дзяўчаты абыходзілі вёску і вешалі на хлопцаў драўляныя калодкі за тое, што яны не жадалі жаніцца. Тыя ў сваю чаргу стараліся адкупіцца ад іх прысмакамі.

Сераду ў народзе называлі «Ласункам» або «Ласухай». У гэты дзень трэба сустракаць гасцей, частаваць іх блінамі і іншымі пачастункамі.

У чацвер пачыналіся шырокія гулянні. Таму і назва ў яго – «Разгуляй». Трэба было спыніць усю працу па хаце, бо прынята весяліцца, вадзіць карагоды і спяваць песні. Яшчэ чацвер лічыўся днём пашаны хатніх жывёл. Таму перш, чым спекчы бліны для сям’і, выпякалі іх для каровы, якая карміла ўсіх малаком.

«Цешчыны вячоркі» былі ў пятніцу. На масленічным тыдні зяці і цешчы абавязкова запрашалі адзін аднаго ў госці. Зяць абавязаны быў асабіста запрасіць цешчу. А тая павінна была даць усё неабходнае для выпякання бліноў.

Суботу называюць «Залоўкінымі вячоркамі». Маладая жонка запрашала да сябе сясцёр і іншых сваячак мужа і частавала іх.

У нядзелю ладзілі праводзіны Масленіцы. Моладзь на санях з пудзілам ездзіла па вёсцы з песнямі да самай цемры. Позна вечарам спальвалі пудзіла. Пасля чаго попел рассыпалі па полі і ўтоптвалі ў снег з мэтай разбудзіць зямлю і яе моц. Вогнішча было на высокім месцы, як можна бліжэй да сонца, каб вярнуць яму страчаную сілу пасля зімы.

У апошні дзень Масленіцы за стол садзіліся сем разоў, па колькасці тыдняў паста. Пасля вячэры нічога са стала не прыбіралі. Усё, што засталося, накрывалі абрусам, каб у сям’і цэлы год не было спрэчак.

Перад Вялікім пастом, імкнучыся ачысціцца ад усяго грахоўнага, людзі прасілі адзін у аднаго прабачэння, бо сустрэць вясну неабходна было з чыстымі думкамі.

Уладзімір РОГАЎ.

Автор

admin

admin

Актуально

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.