krupki.by

ru RU be BE en EN


7 верасня возьмуць удзел у свяце «Слуцкія паясы»

Автор / Новости области / Четверг, 05 сентября 2019 08:57 / Просмотров: 907

Каля 500 майстроў-умельцаў у звыш 20 накірунках народнай творчасці (салома- і лозапляценне, разьба па дрэве і ткацтва, вышыўка і ганчарства, ткацтва пояса і інш.) з розных куточкаў Мінскай вобласці і Рэспублікі Беларусь 7 верасня возьмуць удзел у свяце «Слуцкія паясы».

У межах абласнога свята таксама адбудзецца свята-конкурс «Беларуская лялька», прысвечанае гэтай цікавай і шматграннай з’яве нашай агульнай творчай спадчыны. Надзвычай прыемна, што большасць удзельнікаў конкурсу з ліку дзяцей і моладзі – навучэнцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тыя, хто будзе працягваць зберагаць і развіваць традыцыі беларускай лялькі і надалей.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, як і заўжды, пройдзе ў межах абласнога свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы». Да ўдзелу у канферэнцыі запрошаны навукоўцы, аспіранты, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі ўстаноў культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь і замежных краін, майстры народных мастацкіх рамёстваў.

Упершыню ў рамках свята прайшоў інтэрактыўны конкурс юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці». Спаборніцтва праходзіла на інтэрнэт-рэсурсе Facebook. Пераможцы вызначаліся шляхам адкрытага галасавання і спаборнічалі ў пяці намінацыях ў двух узроставых групах.

Сапраўднымі брэндамі Мінскай вобласці сталі капыльскія і старадарожскія ручнікі, лагойская і ивянецкая кераміка, клецкая і маладзечанская лаза, вілейская і мядзельская разьба па дрэве. Слуцкі раён працягвае мастацкія традыцыі народнай творчасці свайго рэгіёна. Таму невыпадкова, што для правядзення брэндавага свята рамёстваў «Слуцкі пояс» быў абраны менавіта гэты рэгіён Міншчыны.

Спадзяёмся, што гэта свята з гістарычнай назвай «Слуцкі пояс» кожны год будзе збіраць усё больш таленавітых людзей з розных куточкаў Беларусі.

Праграма ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных абласному святу народных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы» 7 верасня 2019 г.

Гарадскі парк культуры і адпачынку г. Слуцк:

11.00–12.00 – Урачыстае адкрыццё абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы». Унагароджванне пераможцаў інтэрактыўнага конкурсу юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці»

11.00-18.00 – Выстава майстроў традыцыйных промыслаў і рамёстваў Міншчыны «Рамесная слабада».

11.00-18.00 – Выстава работ пераможцаў абласнога інтэрактыўнага конкурсу юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці».

12.00-13.00 – Канцэртная праграма «Песняй вітаем край родны» з удзелам аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Слуцкага раёна

13.00-14.00 – Дэфіле вясельных строяў

12.00-15.30 – Свята-конкурс «Беларуская лялька».

12.00-15.00 – Правядзенне майстар-класаў па розных відах рамёстваў

15.00-16.00 – Канцэртная праграма з удзелам народнага ансамбля народнай песні «Спадчына» ДУК «Капыльскі раённы цэнтр культуры», народнага ансамбля народнай песні «Таліца» ДУК «Старадарожскі раённы цэнтр культуры і адпачынку», народнага мужчынскага ансабля «Неруш» ДУ «Клецкі раённы цэнтр культуры» і аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Слуцкага раёна

16.00-17.00 – Узнагароджванне ўдзельнікаў свята-конкурсу «Беларуская лялька».

17.00-18.00 – Канцэртнае выступленне арт-гурта «Беларусы».

Автор

admin

admin

Актуально

2 июня председатель суда Крупского района проведет выездной прием граждан

2 июня председатель суда Крупского района Олег Викторович Логачёв в помещении ОАО «Крупский райагросервис» (Минская область г. Крупки, ул. Московская, 36/1) с 14.00 до 15.00 проведет выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Предварительная запись возможна по телефону +3751796 4-00-00.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.