Паводле даных на 16 верасня, намалочана 669,6 тыс. т рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць - 20,6 ц/га (на аналагічную дату ў 2018 годзе - 16 ц/га). План паставак алейнага семя рапсу ў кошт дзяржзаказу выкананы на 64,5 працэнта (129 тыс. т).
Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі (разам з кукурузай) убраны больш як з 2,1 млн га, што складае 91 працэнт запланаваных да ўборкі плошчаў. Беларускія аграрыі намалацілі 6,614 млн т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць - 31,3 ц/га (на аналагічную дату ў 2018 годзе - 27,2 ц/га). Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці - 1,713 млн т збожжа. У Брэсцкай вобласці намалочана 1,219 млн т збожжа, Гродзенскай - 1,2 млн т, Віцебскай - больш як 979 тыс. т, Магілёўскай - больш як 781 тыс. т, Гомельскай - звыш 721 тыс. т.
План паставак збожжа ў кошт дзяржзаказу на 16 верасня выкананы на 97,1 працэнта (пастаўлена больш як 791 тыс. т).