– Для здабычы лася, казулі, высакароднага і плямістага аленя, лані і дарослага дзіка ва ўзросце больш за два гады дазваляецца прымяняць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі з куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты, – адзначыў намеснік начальніка Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Сёмчанка. – Для здабычы казулі і маладых дзікоў да двух гадоў – наразную паляўнічую зброю з патронамі з куляй ці карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты. Загоншчыкамі могуць быць тыя, хто не з’яўляюцца паляўнічымі.
Адказнасць за парушэнне ўказаных вышэй патрабаванняў прадугледжана ч. 1 арт. 15.37 КоАП Рэспублікі Беларусь і арт. 282 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.