Сёлета, як вядома, месцам яго дыслакацыі абраны Бялынічы – невялікі гарадок на паўночным захадзе Магілёўскай вобласці.
Канверт зроблены на беларускай мове. Яго ўпрыгожваюць выявы славутасцяў Бялыніч – царквы ў гонар Бялыніцкай іконы Божай Маці, раённага Цэнтра культуры і раённага мастацкага музея імя знакамітага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. На канверце таксама змешчаны герб горада і эмблема Дня беларускага пісьменства.
Канверт аддрукаваны тыражом 20 тысяч экзэмпляраў. Памятнае гашэнне пройдзе непасрэдна ў дзень святкавання ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 у Бялынічах.