krupki.by

ru RU be BE en EN


З выставы «Памяць пакаленняў» пачаліся фестывальныя дні ў Маладзечне

Автор / Новости области / Пятница, 10 июня 2022 17:10 / Просмотров: 647

Першы фестывальны дзень у Маладзечне пачаўся з презентацыі выставы «Памяць пакаленняў», што адкрылася ў Палацы культуры.

У экспазіцыі — работы ветэранаў, класікаў беларускага мастацтва з калекцыі Беларускага саюза мастакоў. Кожны твор — пранізлівы аўтарскі погляд у мінулае, аб’яднаны вялікай любоўю да сваёй краіны і народа. У эпічных жывапісных палотнах краявіды, партрэты, моманты значных падзей беларускай гісторыі.

— Гледзячы на гэтыя цудоўныя карціны, можна любавацца пейзажамі і адначасова чуць музыку нашай цудоўнай радзімы, успамінаць любімыя куточкі роднай зямлі, — сказала, адкрываючы святочную імпрэзу, начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Ала Шахоцька. — Прыемна, што наш Нацыянальны фестываль пашырае свае межы. У праграме сёлетнега мерапрыемства не толькі канцэрты, выступленні народных калектываў, сустрэчы з паэтамі і кампазітарамі, але і тэатральныя пастаноўкі, спектаклі, выставы, што ў Год гістарычнай памяці асабліва каштоўна.

«Партрэт калгасніцы» Пятра Крахалёва, «Калодзеж» Сяргея Каткова, «Супакаенне» прызнанага майстра пейзажнага жывапісу і тэатральна-дэкаратыўнага мастацтва Паўла Масленікава, які лічыў, што «Чалавеку патрэбен адпачынак, духоўнае абнаўленне, ачышчэнне… патрэбен ціхі, прывабны куточак прыроды…»

— У Год гістарычнай памяці Беларускі саюз мастакоў ладзіць выставы па ўсёй краіне, — расказвае яго старшыня Глеб Отчык. — Перавагу аддаём нашым мастакам-ветэранам, якія ў нялёгкі  пасляваенны час паказвалі гераізм і патрыятызм людзей, а таксама іх павагу адно да аднаго, любоў да Айчыны. Вельмі хочацца, каб маладзечанцы і госці не міналі гэту залу. І атрымлівалі ад сустрэчы з мастацтвам толькі добрыя і светлыя ўражанні.

Млын.by

Автор

admin

admin

Актуально

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.