Галоўны форум аматарскай творчасці Міншчыны ахоплівае ўсю жанравую палітру народнага мастацтва. У конкурснай праграме возьмуць удзел «народныя» і «ўзорныя» аматарскія калектывы з усіх рэгіёнаў вобласці, для якіх фестываль з’яўляецца своеасаблівым экзаменам, вынікам творчай дзейнасці. Кожнаму прадастаўляецца магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую адзнаку журы.