krupki.by

ru RU be BE en EN


У зале Палацавага ансамбля ў Нясвіжы можна пазнаёміцца з праектам «Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага»

Автор / Новости области / Четверг, 27 марта 2025 10:43 / Просмотров: 684

У малой выставачнай зале Палацавага ансамбля ў Нясвіжы можна пазнаёміцца з цікавым творчым праектам «Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага». Распачаўся ён 27 студзеня, у дату 120-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага мастака. І будзе працаваць да 22 чэрвеня.

Мне пашчасціла там пабываць падчас нашага падарожжа ў Нясвіж. Скажу, што прадстаўлена вельмі цікавая экспазіцыя.

Міхаіл Сеўрук – майстар жывапісу і графікі. На выставе сабраны яго работы, выкананыя ў самых розных стылях. Большасцю гэта графічныя лісты ў тэхніках літаграфіі, лінагравюры, ксілаграфіі. Прадстаўлена цікавая графіка алоўкам. Ёсць жывапіс алеем, акварэллю і гуашшу. Усё гэта сведчыць пра рознабаковы талент мастака, яго уменне валодаць цэлай палітрай матэрыялаў.

Сэнсава ж у яго карцінах – цудоўны вобраз Беларусі тых часоў, вельмі дакладна перададзена іх атмасфера. Пераважна гэта пейзажі і партрэты. Назвы гавораць самі за сябе: «Лясная сцежка», «Вяргіні ў садзе», «Вясна ў Нясвіжы», «Партрэт пляменніка Сяргея», «Алея»… Нібы апынуліся ў творчым падарожжы ў часе і прасторы.

Мы даведаліся, што большасць карцін 1960-70-х прысвечана людзям калгаснай вёскі. І пацвярджэннем таму сталі экспанаты, каля якіх я затрымалася найбольш. Разам з карцінамі прадстаўлены вельмі цікавы дакумент. Гэта пасведчанне, выдадзенае праўленнем Саюза мастакоў Беларускай ССР 29 мая 1962 года. Вось яго тэкст: «Выдадзена члену Саюза мастакоў БССР мастаку Сеўруку Міхаілу Канстанцінавічу ў тым, што ён накіроўваецца ў калгасы Насвіжскага раёна Мінскай вобласці для збору матэрыялаў да выставы, прысвечанай перадавікам сельскай гаспадаркі, і напісання партрэтаў перадавых лю­дзей калгасаў. Праўленне Саюза мастакоў БССР просіць кіраўнікоў калгасаў аказваць т. Сеўруку М.К. усялякае са­дзейнічанне ў яго творчай рабоце. Старшыня Саюза мастакоў БССР В. Цвірка». Вось, аказваецца, якое значэнне надавалася творчай працы і як падкрэслівалася яе дзяржаўнае значэнне.

Выстава адметная не толькі цікавымі работамі, але і тым, што экспануюцца яны ўпершыню. Увогуле, мастак паходзіў з роду палескай шляхты, адукацыю атрымаў у інстытуце прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітэта. А пасля Вялікай Айчыннай вайны жыў у Нясвіжы, выкладаў маляванне і чарчэнне ў школе, кіраваў мастацкай студыяй пры Доме культуры. Вось чаму яго так шануюць менавіта ў гэтым горадзе. Дарэчы, у Нясвіжы створана яго кватэра-музей, якая належыць да мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея. А ў мінулым годзе ў фонд Палацавага ансамбля «Нясвіж» родныя мастака перадалі 50 яго работ, што і экспануюцца на выставе «Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага». І ўсе прыхільнікі мастацтва могуць гэта зрабіць.

Сафія БАРАДАЎКА.

Автор

admin

admin

Актуально

2 июня председатель суда Крупского района проведет выездной прием граждан

2 июня председатель суда Крупского района Олег Викторович Логачёв в помещении ОАО «Крупский райагросервис» (Минская область г. Крупки, ул. Московская, 36/1) с 14.00 до 15.00 проведет выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Предварительная запись возможна по телефону +3751796 4-00-00.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.