Сапраўды, гэта была вельмі душэўная дзея, напоўненая творчасцю, натхненнем і незвычайнай цеплынёй.
Наша Насця дуэтам са спецыялістам па сацыяльнай рабоце Ларысай Лучына выконвала песню «Пунсовыя ветразі». Выступленне было вельмі кранальным, такім пяшчотным і лірычным, як і сама дзяўчына. На сцэне яна была ў лёгкай пунсовай сукенцы, а на вялікім маніторы – карабель з такімі ж пунсовымі ветразямі. Дзве гітары, прыгожая мелодыя, шум мора, што дадаваў уражванні. Усё выглядала вельмі гарманічна. Таму не дзіўна, што, калі адгучалі апошнія аккорды, глядзельная зала адзначыла выступленне нашых артыстак шквалам апладысментаў.
І больш таго, Насця атрымала дыплом, а аддзяленне дзённага прабывання для інвалідаў – сертыфікат на пэўную суму грошай.
Апладысменты, прызнанне публікі, безумоўна, для артыста значыць вельмі шмат. Усё гэта надае настрой на далейшую творчасць. Поспехаў табе, Насця, і натхнення.