Прыміце шчырыя віншаванні з Калядамі! Каляднае свята вяртае нас да вытокаў адвечных духоўных традыцый, да высокіх хрысціянскіх ідэалаў. Яно асвятляе жыццё мільёнаў людзей святлом веры, надзеі і любові. Раство Хрыстова раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, натхняе на маральнае ўдасканаленне, аб’ядноўвае сем’і, падахвочвае шчыра і ўважліва ставіцца да ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе і клопаце.
Жадаю, каб цяперашнія ўрачыстыя і радасныя дні сталі для каталіцкіх вернікаў нашага раёна сімвалам шчасця і дабрабыту ў надыходзячым годзе, надалі ўпэўненасці ў будучым, падарылі цеплыню сустрэч і сяброўскіх адносін. Няхай жыватворнае святло Раства азарае вашы дамы, дапамагае лаяльна ставіцца адзін да аднаго, цаніць жыццё ва ўсіх яго праявах. Моцнага вам здароўя, духоўнай радасці, дабрабыту і каляднага настрою.
Старшыня Крупскага раённага выканаўчага камітэта Анатолій Козел.