Вось ужо больш за дзясятак гадоў супрацоўнікі раённай бібліятэкі складаюць «Каляндар памятных дат Крупскага раёна». Пабачыў ён свет і сёлета. З гістарычных дат адметнай з’яўляецца 510-годдзе вёскі Шэйка. 21 студзеня споўніцца 60 гадоў з дня ўзбуйнення Крупскага раёна і скасавання Халопеніцкага раёна. А яшчэ 30 гадоў таму – у маі 1990 года – гарадскі пасёлак Крупкі атрымаў статус горада. Сёлета адзначаць юбілейныя даты асобныя прадпрыемствы і арганізацыі раёна, а таксама ўстановы культуры, нашы знакамітыя землякі – дзеячы навукі, мастацтва, літаратуры і спорту. Выклікаюць інтарэс і раздзелы «Крупшчына гераічная», «Мастацкае жыццё Крупшчыны», «Знакамітыя землякі – героі працы» і іншыя. Больш падрабязна – у наступным нумары газеты.