У мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева г. Крупкі працягвае сваю работу фотавыстава «4 383 дні дзяцінства». Адразу хочацца нагадаць гісторыю фотаконкурсу, якая пачалася 10 гадоў таму. У 2010 годзе да святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей упершыню адбыўся конкурс фатаграфій пад такой назвай. І многіх адразу ж зацікавіла: чаму такая назва? Аказваецца, менавіта столькі дзён праходзіць, пакуль дзіцяці не споўніцца 12 гадоў. Потым яно становіцца падлеткам. Наведвальнікі галерэі доўга затрымліваюцца ля кожнага прафесійнага фотапартрэта, а іх тут 25, і з упэўненасцю сцвярджаюць, што на такую цудоўную творчасць натхняюць менавіта дзеці.