З 10 па 14 лютага ДАІ правядзе акцыю «Бяспечны пераход». Яе мэта – папярэджанне і прафілактыка ДТЗ з удзелам пешаходаў, у тым ліку і на пешаходных пераходах. У поле зроку супрацоўнікаў ДАІ – вадзіцелі, якія не аддаюць перавагу ў руху пешаходам на пешаходных пераходах, а таксама выпадкі, якія прывялі да стварэння аварыйнай абстаноўкі. Да ўсіх парушальнікаў будуць прыменены самыя строгія меры адміністрацыйнага ўздзеяння – штраф у памеры ад 1 да 5 базавых велічынь.