У раёне падведзены вынікі конкурсу «Школа бяспекі» сярод устаноў адукацыі Крупшчыны. Ён праходзіў у 2 этапы. Лепшыя знаўцы правілаў бяспекі, якія набралі найбольшую колькасць балаў на тэсціраванні, прайшлі ў другі тур і змагаліся ў прамоўніцкім мастацтве. Удзельнікам неабходна было падрыхтаваць выступленне па пэўнай тэме. Кампетэнтнае журы вызначыла пераможцаў. Гэта Дамір Жораў і Генадзь Цыбульскі з Ухвальской СШ, Валерыя Лаўрэнава з Худавецкай СШ. Яны прадставяць наш раён на абласным этапе 12 лютага ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны.