Аднак трэба ведаць, што масавы збор насельніцтвам першацветаў падрывае колькасць папуляцый і здольнасць да вегетацыі.
Асабліва негатыўна адбіваецца на першацветах збор іх для наступнага продажу. Збіраючы і прадаючы першацветы, мы губім іх, а купляючы – заахвочваем браканьераў. Рэдкія веснавыя кветкі лепш не чапаць: яны больш прыгожыя ў натуральным асяроддзі, сарваныя – хутка вянуць. Лепш любавацца імі ў прыродзе, захоўваючы прыгажосць для будучага пакалення. Адмова кожнага з нас купляць кветкі, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, дасць ім шанс цвісці кожную вясну.