Чыстая, узнёслая радасць гэтых святочных дзён прыносіць мір і згоду ў душы вернікаў, напаўняе кожнае імгненне шчасцем і верай у вечную перамогу жыцця. Гэта свята дапамагае нам усвядоміць сваю адказнасць за лёс чалавецтва, нагадвае людзям пра наша вялікае прызначэнне – зберажэнне і працяг жыцця. Велікодная ўрачыстасць нараджае ў кожным з нас шчымлівае пачуццё пяшчоты да сваіх блізкіх. Сімвалы гэтага свята ствараюць узнёслы настрой і пачуццё ўтульнасці ў нашых дамах, сем’ях.
Няхай гэтыя цудоўныя вясновыя дні будуць для вас і вашых родных па-сапраўднаму святочнымі, а свет стане лепшым і прыгажэйшым. Хай узнёслы велікодны настрой надае сілы працаваць на карысць роднай Беларусі і дапаможа ва ўсіх справах. Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, спакою, міру і дабрабыту.
Старшыня Крупскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Козел.