Толькі ў бягучым годзе ў нашым раёне сямейны капітал прызначаны 15-ці шматдзетным маці. За гэты час прыняты рашэнні райвыканкама аб датэрміновым распараджэнні сродкаў сямейнага капіталу ў адносінах 41 шматдзетнай маці, у асноўным гэта на будаўніцтва і набыццё жылля для шматдзетных сем’яў. Як вядома, з 1 студзеня 2020 года сямейны капітал налічваецца ў беларускіх рублях, і цяпер шматдзетная сям’я атрымлівае 22,5 тысячы рублёў.