«Сонца ў далоньках» - пад такой назвай з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей у Крупскай дзіцячай бібліятэцы арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры. Цэлы тыдзень будуць праходзіць: літаратурная віктарына «У дзяцінстве так бывае – казкі ажываюць», кніжная выстава-загадка «Усіх цароў галоўней Дзеці» і іншыя. Вялікая праграма запланавана і на час канікулаў. На тры месяцы разлічана вялікая перамена «Краіна Чыталія на планеце Лета».