krupki.by

ru RU be BE en EN


У раёне праходзяць акцыі і працоўныя дэсанты

Автор / Новости района / Пятница, 10 июля 2020 17:36 / Просмотров: 798

У самым разгары пара водпускаў, а значыць, і выхадаў на прыроду – у лясы, да рэк і азёр – становіцца больш. Прапарцыянальна павялічваецца і колькасць смецця, якое застаецца пасля адпачываючых. Каб гэтага не адбывалася, не забывайце падчас чарговага пікніка ці паходу захапіць з сабой пакеты для смецця і ачысціць месца свайго прабывання.

У раёне, як і па ўсёй краіне, на працягу года праходзяць самыя разнастайныя акцыі і працоўныя дэсанты – «Мы за чысціню», «Зробім разам», «Чысты вадаём», «Ачысцім Зямлю ад смецця» і іншыя. Удзел у іх прымаюць калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, вучні школ раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Усе стараюцца падтрымліваць у чысціні не толькі свае ўстановы, дзе працуюць альбо вучацца, але і прыбярэжныя тэрыторыі, паркі, вуліцы, двары.

Па пытаннях навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэгулярна праводзіць кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы.

– У ходзе такіх мерапрыемстваў выяўляюцца парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства, – адзначыла галоўны спецыяліст раённай інспекцыі Ніна Красько. – За першае паўгоддзе выяўлена 224 парушэнні, выда­дзена 107 прадпісанняў (рэкамендацый) аб іх ухіленні, складзена 26 пратаколаў на суму 8 тыс. 721 руб.
Давайце не забываць аб неабходнасці ўборкі пасля сябе. Не будзем чакаць, што за нас парадак навядуць іншыя. Будзем любіць свой родны горад або вёску і клапаціцца аб іх!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

18 апреля пройдет "прямая линия" с начальником областной инспекции охраны животного и растительного мира

18 апреля с 11.00 по 12.00 часов пройдет «круглый стол» и прямая телефонная линия с участием начальника Минской областной инспекции охраны животного и растительного мира Зубаирова Роберта Равильевича, представителей РГОО «Белорусского общества охотников и рыболовов», Минского ГПЛХО и представителей арендаторов охотничьих угодий по телефону 80173544084, по вопросам ведения охотничьего хозяйства и охоты.

8 апреля пройдет "прямая линия" с председателем Крупской проф­союзной организации работников АПК

Во вторник, 8 апреля, с 8.00 до 9.00 состоится «прямая линия» с председателем Крупской проф­союзной организации работников АПК КОЗЕЛ Валентиной Анатольевной. Телефон 8-01796 27-7-26.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.