Адразу варта заўважыць, што ў яго ўключыліся ўсе. Акцябрскім сельвыканкамам, у прыватнасці, загадзя былі вызначаны аб’екты, на якіх неабходна навесці парадак, прызначаны адказныя, задзейнічаны практычна ўсе дні кастрычніка. І ўсё, што было запланавана, ужо зроблена.
Так, за гэты час знесены стары дом, непрыгодны для пражывання, у вёсцы Лагі. Разам з КУП “Жылцеплабуд” спілавана і ўбрана аварыйнае дрэва па вуліцы Лугавой вёскі Гузовіна, а таксама такое ж дрэва на грамадзянскіх могілках па вул. Мазгавога ў аграгарадку Абчуга. У гэтым жа аграгарадку на воінскім пахаванні скошана пустазелле, а кантэйнеры ачышчаны ад смецця. На плошчы 0,10 гектара высечаны зараснікі кустоўя на могілках вёскі Кастрычнік. У аграгарадку Калодніца па вуліцы Палявой высаджана 40 дрэўцаў бярозы, а ў Прошыцы па вуліцы Цэнтральнай – 15 кустоў туі.
Як адзначылі ў Акцябрскім сельвыканкаме, вядзецца таксама ўборка тэрыторый ля адміністрацыйных будынкаў арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, усюды ўбіраецца апалае лісце. Асаблівая ўвага ўдзяляецца добраўпарадкаванню помнікаў і воінскіх пахаванняў. Ствараць прыгажосць ля сваіх падворкаў і домаўладанняў імкнуцца і многія жыхары населеных пунктаў.